Мікалай Чацвярцінскі

кашталян менскі

Мікалай Святаполк-Чацвярцінскі (? — 1659[1] ці 1661) — князь, дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Кашталян менскі (1649—1661).

Мікалай Чацвярцінскі
Mikołaj Światopołk-Czetwertyński
Герб уласны «Руская Пагоня»
Герб уласны «Руская Пагоня»
Кашталян менскі
1649 — 1661
Папярэднік Гедэон Раецкі
Пераемнік Якуб Тэадор Кунцэвіч
Смерць 1661(1661)
Род Чацвярцінскія
Бацька Стэфан Чацвярцінскі
Маці Ганна Бокій
Жонка Даміцэла Саламярэцкая
Дзеці Стэфан, Аляксандр Гіларый, Мікалай Адам

Біяграфія правіць

Паходзіў з роду князёў Святаполк-Чацвярцінскіх герба ўласнага «Руская Пагоня», сын брацлаўскага падкаморага Стафана і Ганны Бокій.

Пасол на соймы 1632, 1639, 1648, дэпутат Кароннага трыбунала ў 1649, каралеўскі ротмістр. 5 лютага 1649 года прызначаны кашталянам менскім «па Гедэоне Раецкім».

У 1634 пазычыў пэўную суму свайму стрыю Фёдару, а ў 1645 судзіўся аб збеглых у Косніцу падданых са Станіслаўскім. У 1664 удзельнічаў у падзеле маёнткаў з братам Стэфанам.

Быў актыўным абаронцам праваслаўя. Адхіліў прапанову Багдана Хмяльніцкага далучыцца да казацкага паўстання, як каралеўскі ротмістр прыняў удзел у бітвах з казакамі пад Зборавам (1649) і Берасцечкам (1651).

Ажаніўся з дачкой князя Льва Саламярэцкага Даміцыляй, ад якой атрымаў маёнткі Сэхаў, Курчыца і Варонне, і меў трох сыноў: каралеўскага ротмістра Стэфана, Мікалая Адама і Аляксандра Гіларыя.

Зноскі

  1. Чацвярцінскія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.

Літаратура правіць