Мі́калаш А́леш (чэшск.: Mikoláš Aleš; 18 лістапада 1852, Міраціцы — 10 ліпеня 1913, Прага) — чэшскі мастак і графік. Адзін з найбуйнейшых чэшскіх мастакоў XIX стагоддзі.

Мікалаш Алеш
чэшск.: Mikoláš Aleš
Фатаграфія
Дата нараджэння 18 лістапада 1852(1852-11-18)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 10 ліпеня 1913(1913-07-10)[1][2][…] (60 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Maryna Alšová[d]
Род дзейнасці мастак, ілюстратар, academic painter, рысавальнік
Вучоба
Мастацкі кірунак акадэмізм
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы


Жыццё і творчасць правіць

М. Алеш нарадзіўся ў сям'і чыноўніка. У сувязі з фінансавымі цяжкасцямі сям'я неаднаразова змяняла месца жыхарства: у 1856 годзе Алешы пераехалі ў Пісек, затым — у Прагу і ў 1859 годзе вярнуліся ў Міраціцах. Маляваць Мікалаш пачаў ва ўзросце чатырох гадоў. У 1865 годзе паступаў у гімназію, затым — у 1867 — у рэальнае вучылішча. Пасля здачы экзаменаў у 1869 годзе Алеш пераехаў у Прагу і навучаўся там у Акадэміі мастацтваў. Падчас гэтага навучання зарабляе маляваннем і ілюстраваннем. У 1876 годзе, за ўдзел у пратэсце студэнтаў супраць рэакцыйнай прафесуры (а менавіта прафесара Альфрэда Вольтмана) быў арыштаваны і затым выключаны з Акадэміі.

У 1879 годзе М. Алеш, разам з Ф. Жэнішакам і Богумірам Роўбалікам, выйграў конкурс на права мастацкага дэкарыравання ўнутраных памяшканняў будынка Нацыянальнага тэатра ў Празе. У тым жа годзе мастак ажаніўся і здзяйсніў паездку ў Італію. Пасля вяртання, у 18801881 гадах, Алеш працаваў над 14 вялікімі панэлямі для Нацыянальнага тэатра і паралельна ілюстраваў часопіс Šotek. У 1889 годзе мастак стварыў цыкл ілюстрацый на тэму народных чэшскіх песень, пісаў акварэлі. Апошняя серыя ілюстрацый Алеша адносіцца да 1913 годзе. У 1895 годзе адбылася выстаўка мастака ў Празе. Да яго 60-годдзя М. Алешу было прысвоена званне ганаровага грамадзяніна Прагі, а таксама тытул «Інспектара жывапісу і саветніка па выяўленчым мастацтве.»

М. Алеш зрабіў для Пражскага тэатра лялек эскізы 60 марыянетак.

Раннія працы М. Алеша створаны ў рамантычным стылі, у іх адчуваецца ўплыў творчасці Ёзефа Манеса. Пазней пісаў у стылі мадэрн. У цэнтры ўвагі мастака заўсёды знаходзіўся чэшскі народ і яго гісторыя. Пры жыцці мастак быў вядомы ў першую чаргу як графік і дэкаратар, ілюстратар зборнікаў казак, народных спеўнікаў і гістарычных сачыненняў. Пакінуў таксама вялікую колькасць графічных прац, якія адлюстроўваюць вуліцы і будынкі Прагі, Пльзеня і іншых чэшскіх гарадоў. Карціны працы М. Алеша сталі шырока вядомыя ўжо пасля яго смерці.

Творы правіць

Аўтар размалёўкі «Радзіма» (1880—81) у фае Нацыянальнага тэатра ў Празе, шматлікіх малюнкаў, у т. л. «Пяць пачуццяў» (1876), «Стыхія» (1881), цыкла «Жыццё старажытных славян» (1891); жывапісных работ: «Гусіцкі лагер», «На магіле ваяра-гусіта» (1877), «Сустрэча Іржы з Падэбрад з Мацвеем Корвіным», «Сутычка кавалерыстаў» (1878).

Галерэя правіць

Зноскі

  1. а б Aleš Mikoláš // European Theatre ArchitectureArts and Theatre Institute. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Nikolaus or Mikolas Ales // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Алеш Миколаш // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  5. Archiv hl. m. Prahy, Matrika zemřelých u sv. Ludmily na Vinohradech, sign. VIN Z7, s. 42
  6. BillionGraves — 2011.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць