Мікашэвіцка-Жыткавіцкі выступ

Мікашэвіцка-Жыткавіцкі выступ — дадатная тэктанічная структура другога парадку на поўдні Беларусі ў межах Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці і Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці.

Тэктанічныя структуры Беларусі

Мікашэвіцка-Жыткавіцкі выступ крышталічнага падмурку ў выглядзе структурнага носа Палескай седлавіны заходзіць далёка ў Прыпяцкі прагін, падзяляя дзве структуры другога парадку – Старобінскую і Тураўскую цэнтрыкліналі. У склад выступа ўваходзяць Мікашэвіцкі і Жыткавіцкі горсты і Случскі грабен, які аддзяляе іх адзін ад аднаго.

Выступ мае памеры 60×10 км і цягнецца з захаду на ўсход. Падмурак на выступу перакрыты маламагутнай (10–50 м) тоўшчай асадкавых парод мезазоя і кайназоя (у цэнтральнай частцы), верхняга пратэразоя і дэвона (у краявых частках). Да выступа прымеркаваны радовішчы рэдкіх металаў (Дыябазавае), будаўнічага каменю (Мікашэвічы, Сітніцкае, Жыткавіцкае, Бярэзінскае) і кааліна (Людзяневічы, Дзедаўка, Сітніца, Браніслаў).

На базе Мікашэвіцкага радовішча будаўнічага каменю працуе прадпрыемства «Граніт».

Літаратура правіць

  • Геалогія Беларусі / Пад рэд. А.С. Махнача і інш. - Мн., 2001. - 815 с. (руск.)
  • Карысныя выкапні Беларусі / Пад рэд. П.З. Хоміча. - Мн., 2002. - 528 с. (руск.)