Мікель Крусафонт і Пайро

Міке́ль Крусафо́нт і Пайро́ (катал.: Miquel Crusafont i Pairó; Сабадэль, Каталонія, 1910—1983) — каталонскі палеантолаг, які спецыялізаваўся на касцях сысуноў.

Мікель Крусафонт і Пайро
ісп.: Miguel Crusafont Pairó
Дата нараджэння 3 кастрычніка 1910(1910-10-03)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 15 жніўня 1983(1983-08-15)[2] (72 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Дзеці Anna Crusafont Sabater[d] і Miquel Crusafont i Sabater[d]
Род дзейнасці палеантолаг, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера палеанталогія[3] і fossil mammal[d][3]
Месца працы
Навуковая ступень доктар навук[d]
Альма-матар
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Атрымаў фармацэўтычную адукацыю ў Барселонскім універсітэце (1933), прыродазнаўчую ў Мадрыдскім універсітэце (1950).

Прафесар палеанталогіі Аўедскага ўніверсітэта, прафесар антрапалогіі Таварыства Ісуса ў Барселоне.

Дзейнасць правіць

Найбольш значныя творы: «Los Vertebrados del Mioceno Continental de la cuenca del Vallés-Penedés» (1943, з Хасэпам Фернандэсам дэ Вільальтам), «El Mioceno Continental del Vallès y sus yacimientos de vertebrados» (1948, з Хасэпам Фернандэсам дэ Вільальтам); «El Burdigaliense continental de la cuenca del Vallès-Penedès» (1955, з Хасэпам Фернандэсам дэ Вільальтам і Хаймэ Труёлем), «Estudio Masterométricos en la evolución de los Fisípedos» (1957, з Хаймэ Труёлем); «La Evolución» (1966, з Бермуда Мелендэсам і Эмільяна Агірэ).

У 1969 заснаваў Правінцыйны інстытут палеанталогіі (з 1983 — Інстытут палеанталогіі імя Мікеля Крусафонта).

Памяць правіць

Яго імем названая дагістарычная жывёла Крусафонтыя.

Зноскі

  1. Miquel Crusafont Pairo // Diccionario biográfico españolReal Academia de la Historia, 2011. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 жніўня 2015.
  3. а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.

Спасылкі правіць