Мікраклін (ад стар.-грэч.: μικρός — маленькі і κλίνω — нахіляю) — шырока распаўсюджаны пародаўтваральны мінерал класа сілікатаў групы палявых шпатаў, калі-натравы палявы шпат, алюмасілікат калію каркаснай будовы.

Мікраклін
Мікраклінз Бразіліі
Формула K[AlSi3O8]
Сінгонія Трохклінная
Колер Белы, шэры, ружовы, буры
Колер рысы Белы
Бляск Шкляны, перламутравы
Цвёрдасць 6 - 6,5
Спайнасць Дасканалая
Шчыльнасць 2,57 г/см³

Назва звязана з тым, што вугал паміж плоскасцямі спайнасці ў гэтага мінерала толькі на 20' адрозніваецца ад прамога вугла.

Склад (%): К2О — 16,93; Al2O3 — 18,35; SiO2 — 64,72.

Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць