Мікіта Мікалаевіч Бабчонак

беларускі футбаліст
(Пасля перасылкі з Мікіта Бабчонак)

Мікіта Бабчонак (нар. 4 верасня 1999) — беларускі футбаліст, нападнік клуба «Энергетык-БДУ».

Футбол
Мікіта Бабчонак
Поўнае імя Мікіта Мікалаевіч Бабчонак
Нарадзіўся 4 верасня 1999(1999-09-04) (24 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 176 см
Вага 69 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Энергетык-БДУ
Нумар 14
Клубная кар’ера[* 1]
2017—2021 Беларусь Дняпро (Магілёў) 25 (5)
2021—2023 Беларусь Орша 51 (6)
2024— Беларусь Энергетык-БДУ (Мінск)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 5 красавіка 2024.

Клубная кар’ера правіць

З 2017 года, пасля выхаду магілёўскага «Дняпра» ў Вышэйшую лігу, пачаў гуляць за дубліруючы склад клуба. З другой паловы 2018 года замацаваўся ў дублі. У сакавіку 2019 года, пасля таго як стала вядома пра аб’яднанне «Дняпра» з мінскім «Промнем», далучыўся да аб’яднанай каманды, якая атрымала назву «Дняпро», і стаў там гуляць за дубль.

З лета 2019 года пачаў прыцягвацца да асноўнай каманды магіляўчан. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 20 чэрвеня 2019 года, выйшаўшы на замену ў другім тайме ў матчы супраць мінскага «Дынама» (0:2). У жніўні 2019 года праходзіў прагляд у «Лідзе», аднак у выніку вярнуўся ў «Дняпро». У пачатку 2020 года далучыўся да каманды «Дняпра» ў Другой лізе, дзе стаў трывала з’яўляцца на полі, чаргуючы выхады ў стартавым складзе і на замену. У студзені 2021 года падоўжыў кантракт з магілёўскім клубам[1]. У сезоне 2021 у Першай лізе рэдка з’яўляўся на полі.

У ліпені 2021 года па пагадненні бакоў пакінуў «Дняпро»[2] і неўзабаве далучыўся да «Оршы», дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У лютым 2023 года падоўжыў кантракт з клубам[3].

У красавіку 2024 года перайшоў у «Энергетык-БДУ»[4].

Дасягненні правіць

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2017 дубль Дняпро   23 0
2018 дубль Дняпро   26 5
2019 Д1 Дняпро   1 0
2020 Д3 Дняпро   23 5
2021 (1) Д2 Дняпро   1 0
2021 (2) Д2 Орша   10 0
2022 Д2 Орша   20 2
2023 Д2 Орша   21 4

Крыніцы правіць

  1. Журов, Бобченок и Рыбаков продлили контракты с "Днепром-Могилев" (руск.). football.by (28 студзеня 2021). Праверана 5 красавіка 2024.
  2. Три футболиста покинули «Днепр» (руск.). Афіцыйны сайт магілёўскага «Дняпра» (14 ліпеня 2021). Праверана 5 красавіка 2024.
  3. Шесть игроков продлили контракт с "Оршей", игроком команды также стал Кучеров (руск.). football.by (5 лютага 2023). Праверана 5 красавіка 2024.
  4. "Энергетик-БГУ" пополнили 5 игроков (руск.). football.by (4 красавіка 2024). Праверана 5 красавіка 2024.