Мікіта Пятровіч Кароткін

Мікі́та Пятро́віч Каро́ткін (15 красавіка 1906, в. Сапрынавічы Магілёўскай губерні, Расійская імперыя (цяпер у Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці) — невядома) — савецкі партыйны дзеяч, былы першы сакратар Віцебскага абласнога камітэта КП(б) Беларусі.

Мікіта Пятровіч Кароткін
Сцяг Намеснік міністра хлебапрадуктаў БССР
1956 — 1969
Сцяг5-ы Першы сакратар Віцебскага абласнога камітэта КПБ
студзень 1954 — верасень 1956
Сцяг Другі сакратар Віцебскага абласнога камітэта КПБ
ліпень 1952 — студзень 1954
Сцяг Намеснік міністра сельскай гаспадаркі БССР
1951 — 1952
Сцяг Другі сакратар Гродзенскага абласнога камітэта КП(б) Беларусі
1947 — 23 жніўня 1948
Нараджэнне 15 красавіка 1906(1906-04-15)
Смерць невядома
  • невядома
Партыя
Адукацыя Жлобінскі аграпедтэхнікум (1930), Вышэйшая партыйная школа пры ЦК УКП(б) (1951)
Дзейнасць палітык
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонай Зоркі медаль «За абарону Ленінграда» медаль «За абарону Масквы» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Біяграфія правіць

З сялянскай сям’і. У 1930 годзе скончыў Жлобінскі аграпедтэхнікум. Працаваў настаўнікам у Слуцкім раёне.

З 1932 года на партыйнай і гаспадарчай рабоце.

У 1940 годзе быў прызначаны першым сакратаром Жабінкаўскага райкама КП(б) Беларусі.

У часы Вялікай Айчыннай вайны партызаніў на Магілёўшчыне.

Улетку 1947 года быў прызначаны другім сакратаром Гродзенскага абласнога камітэта КП(б) Беларусі, а пасля заканчэння Вышэйшай партыйнай школы пры ЦК УКП(б) стаў намеснікам міністра сельскай гаспадаркі Беларускай ССР і адначасова начальнікам палітычнага сектара Міністэрства сельскай гаспадаркі.

З 1952 года быў прызначаны спачатку другім, а пасля першым сакратаром Віцебскага абласнога камітэта КПБ.

У 19561969 гадах — намеснік міністра хлебапрадуктаў БССР.

Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР (19541958).

Ушанаванне памяці правіць

Яго імем названа вуліца ў горадзе Жабінка.

Спасылкі правіць