Мікіцічы

хутар у Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі

Мікі́цічы[1] (трансліт.: Mikicičy, руск.: Микитичи) — хутар у Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Ружанскага сельсавета. Знаходзіцца за 43 км на паўночны ўсход ад Пружан, 40 км ад чыгуначнай станцыі Івацэвічы на лініі БаранавічыБрэст. Насельніцтва — 3 жыхары, 3 двары (2005).

Хутар
Мікіцічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 0 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1632
Паштовыя індэксы
225151
Аўтамабільны код
1
СААТА
1256856030
Мікіцічы на карце Беларусі ±
Мікіцічы (Беларусь)
Мікіцічы
Мікіцічы (Брэсцкая вобласць)
Мікіцічы

Гісторыя правіць

Паводле рэвізіі 1563 года ў Мікіціцкім войтаўстве, уласнасць Дабучынскага двару Кобрынскай эканоміі[2].

За расійскім часам — у Мікіціцкай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні, маёнтак Трэмбіцкіх з фальваркамі Балабанаўка і Скопаўка, 1767 дзесяцінаў[2]. На пачатку XX стагоддзя ў маёнтку 68 жыхароў.

За міжваеннай Польшчай — калонія, спярша ў аднайменнай гміне[3], а з 22 студзеня 1926 увайшла ў склад створанае гміны Пружана[4] Пружанскага павета Палескага ваяводства.

З верасня 1939 года вёска ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 — у Ружанскім, з 25 снежня 1962 — у Пружанскім раёнах Брэсцкай вобласці (з 8 студзеня да 19 чэрвеня 1954 — Гродзенскай вобласці).

Да 18 чэрвеня 1963 года вёска ўваходзіла ў склад Калазубскага сельсавета[5].

У 2003 годзе 4 гаспадаркі, 4 жыхары.

Да 2009 года ўваходзіла ў склад Ружанскага сельсавета. Рашэннем Брэсцкага абласнога савета дэпутатаў №242 1 снежня 2009 сельсавет скасаваны, яго вёскі ўключаныя ў склад Ружанскага пасялковага савета[6].

Транспарт правіць

Аўтамабільная дарога Н523 КлепачыВаранілавічыЮндзілы[7].

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. а б Mikitycze // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 2: Januszpol — Wola Justowska (польск.). — Warszawa, 1902. — S. 331.
  3. Mikitycze, калонія. Radzima.net. Праверана 9 чэрвеня 2012.
  4. Архіўная копія (польск.)(недаступная спасылка). Sejm RP. Архівавана з першакрыніцы 21 снежня 2016. Праверана 8 снежня 2013.
  5. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 чэрвеня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 23 (1023).
  6. Архіўная копія (руск.)(недаступная спасылка). Банк законов. Архівавана з першакрыніцы 23 мая 2012. Праверана 8 снежня 2013.
  7. Архіўная копія (руск.)(недаступная спасылка). Спецпраект «Зона». Валерый Леванеўскі. Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2016. Праверана 8 снежня 2013.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць