Мілаван Капар

канадскі футбаліст

Мілаван Капар (нар. 5 жніўня 1991, Таронта) — канадскі футбаліст сербскага паходжання, абаронца славацкага клуба «Акадэмія Гамшыка» з Банскай-Бістрыцы.

Футбол
Мілаван Капар
Нарадзіўся 5 жніўня 1991(1991-08-05)[1][2] (32 гады)
Грамадзянства  Канада
 Сербія
Рост 186 см
Вага 77 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Славакія Акадэмія Гамшыка
Маладзёжныя клубы
2009—2013 Злучаныя Штаты Амерыкі Рэтрыверс
Клубная кар’ера[* 1]
2014 Іспанія Кадыс 0 (0)
2014 Славакія П’ешцяны
2015 Славакія Дукла (Банска-Бістрыца) 13 (1)
2015—2016 Славакія Шпорт (Подбразава) 9 (1)
2016—2017 Славакія ВіОн (Злата-Мораўцы) 26 (1)
2017—2018 Ізраіль Хапаэль (Хадэра) 12 (0)
2018—2019 Беларусь Гомель 39 (0)
2019—2020 Узбекістан Бухара 15 (0)
2020—2021 Канада Атлетыка Атава 27 (0)
2022 Славакія Пагронне (Ж’яр-над-Гронам) 4 (0)
2022— Славакія Акадэмія Гамшыка (Банска-Бістрыца)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 3 сакавіка 2023.

Клубная кар’ера правіць

Пачынаў займацца футболам у Канадзе, пазней гуляў за ўніверсітэцкую каманду «Рэтрыверс». З 2014 года пачаў выступаць у Еўропе, на працягу трох гадоў гуляў у чэмпіянаце Славакіі. У першай палове сезона 2017/18 гуляў у другім дывізіёне Ізраіля за «Хапаэль» з Хадэры.

У лютым 2018 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Гомель» і неўзабаве падпісаў кантракт[3]. Замацаваўся ў стартавым складзе каманды. Сезон 2019 таксама пачынаў у аснове, часам выконваў функцыю капітана каманды, аднак пазней стаў часам заставацца на лаўцы запасных. У ліпені 2019 года пакінуў «Гомель»[4] і неўзабаве папоўніў склад «Бухары»[5].

У жніўні 2020 года стаў іграком клуба «Атлетыка Атава» з канадскай Прэм’ер-лігі. У студзені 2022 года зноў адправіўся ў Славакію, далучыўшыся да «Пагроння», а ў ліпені 2022 года перайшоў у «Акадэмію Гамшыка».

Зноскі

  1. Milovan Kapor // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Milovan Kapor // FBref.com
  3. "Гомель" заключил контракт с сербским защитником
  4. Капор и Дударь покинули "Гомель"(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 ліпеня 2019. Праверана 13 ліпеня 2019.
  5. Елезаренко на просмотре в «Бухаре», Капор подписал контракт с клубом