Мілаш Форман (чэшск.: Miloš Forman; сапраўднае імя: Ян Томаш Форман, чэшск.: Jan Tomáš Forman; 18 лютага 1932, Часлаў, Чэхаславакія — 13 красавіка 2018, Уорэн, Канектыкут, ЗША[7]) — чэшскі і амерыканскі кінарэжысёр, драматург, прадзюсар, акцёр і сцэнарыст.

Мілаш Форман
Miloš Forman
Імя пры нараджэнні Jan Tomáš Forman
Дата нараджэння 18 лютага 1932(1932-02-18)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 13 красавіка 2018(2018-04-13)[2][4][…] (86 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства  Чэхаславакія
 ЗША
Бацька Otto Kohn[d]
Жонка Jana Brejchová[d], Věra Křesadlová[d] і Martina Formanová[d]
Дзеці Petr Forman[d] і Matěj Forman[d]
Адукацыя
Месца працы
Прафесія кінарэжысёр, кінапрадзюсар, акцёр, драматург, сцэнарыст, кінаакцёр, рэжысёр
Кар’ера 1963—2018
Узнагароды
IMDb ID 0001232
milosforman.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў мястэчку Часлаў. Калі пачалася Другая Сусветная вайна, яго бацьку арыштавалі за распаўсюд забароненай літаратуры, ён загінуў у канцэнтрацыйным лагеры Бухенвальд. Маці загінула ў Асвенціме.

Форман вучыўся ў інтэрнаце ў Падэбрадскім замку разам з будучым першым прэзідэнтам Чэхіі Вацлавам Гавелам. У 1963 годзе зняў кароткаметражку «Калі б не было музыкі». Яго наступны фільм «Конкурс» распавядаў пра рок-н-рол, джаз і класічныя творы чэшскіх кампазітараў. Праз год Форман зняў карціну «Чорны Пётр», завяршыўшы яе напярэдадні «Пражскай вясны» — галоўны прыз на кінафестывалі ў Лакарна (Швейцарыя). Наступныя працы Формана, «Любоўныя прыгоды бландзінкі» (1965) і «Баль пажарнікаў», былі намінаваны на прэміі «Оскар», «Залаты леў» і «Залаты глобус».

У 1968 годзе рэжысёр адправіўся ў Францыю. У гэты момант у Прагу былі ўведзеныя савецкія танкі і Мілаш прыняў рашэнне эміграваць. Ён з’ехаў у ЗША, але на працягу трох гадоў прынцыпова не зняў ніводнага фільма. У 1971 зняў «Адрыў».

У 1975 годзе зняў фільм «Палёт над гняздом зязюлі» (1975) — 5 статуэтак «Оскар», 6 «Залатых глобусаў» і іншыя прэміі.

Рок-мюзікл «Валасы» выйшаў у 1979 годзе, драма «Рэгтайм» (1981). Фільм-біяграфія «Амадэй» распавядаў пра жыццё вялікага кампазітара і яго суперніцтва з Сальеры. У 1996 годзе выйшаў «Народ супраць Лары Флінта», які заваяваў на Берлінскім кінафестывалі «Залатога мядзведзя». Для многіх сваіх фільмаў («Прывіды Гоі», «Баль пажарнікаў») Форман сам пісаў сцэнарыі.

Зноскі правіць

  1. Milos Forman // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б в https://www.nytimes.com/2018/04/14/obituaries/milos-forman-dead.html
  3. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  4. Miloš Forman // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. https://www.ctpost.com/news/article/Milos-Forman-Oscar-winning-director-dies-at-86-12834037.php
  6. Find a Grave — 1996. Праверана 19 красавіка 2023.
  7. Памёр рэжысёр Мілаш Форман (14 красавіка 2018). Праверана 14 красавіка 2018.