Мільчанскі сельсавет (Вілейскі раён)

Мі́льчанскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Вілейскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Мільча.

Мільчанскі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Вілейскі раён
Уключаў 8 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Мільча
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 17 сакавіка 1977

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Крывіцкага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці, з 20 студзеня 1960 года ў складзе Мінскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў Вілейскім раёне. 4 красавіка 1973 года ў склад Даўгінаўскага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (вёскі Заброддзе, Кутнае, Лубень, Поня, Сіўцы і хутары Вязовец, Круглае)[1]. 17 сакавіка 1977 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Даўгінаўскага сельсавета[2].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 8 населеных пунктаў: вёскі Вардамічы, Замошша, Мільча, Нябышына, Руччо, Рэчкі, Саланое і Слабада.

Крыніцы правіць

  1. Рашэнне выканаўчага камітэта Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 красавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 12 (1386).
  2. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 сакавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533).

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.