Мілявіцкі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Мастоўскім раёне Гродзенскай вобласці БССР

Міляві́цкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Мілявічы.

Мілявіцкі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Мастоўскі раён
Уключаў 6 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Мілявічы
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 26 жніўня 1974

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Мастоўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў складзе Ваўкавыскага раёна. 26 жніўня 1974 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Курылавіцкага сельсавета[1].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 6 вёсак: Вайнілавічы, Дарагляны, Ланцавічы, Мілявічы, Монькавічы, Родзішкі.

Зноскі

  1. Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 жніўня 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 34 (1444).

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.