Міляцка — рака ў Босніі і Герцагавіне, якая працякае праз сталіцу Сараева. Даўжыня — 35,9 км. Рака бярэ пачатак у мястэчку Пале, некалькі кіламетраў на ўсход ад Сараева. Ток ракі праходзіць з усходу на захад. Уліваецца ў раку Босну.

Міляцка
серб. Миљацка
Характарыстыка
Даўжыня 36 км
Вадацёк
Выток Pale[d]
Вусце Рака Босна
 • Каардынаты 43°52′10″ пн. ш. 18°17′27″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Рака Босна → Сава → Дунай → Чорнае мора
Краіна
physical
вусце
вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Міляцка вядомая спецыфічным пахам і рудым колерам вады. На рацэ пабудавана больш за дзесяць мастоў. Адзін з найвядомейшых мастоў — Эйфелевы мост, архітэктарам якога быў Густаў Эйфель, які пабудаваў і Эйфелеву вежу ў Парыжы.

Спасылкі правіць