Мілі́даўская гара — найвышэйшы пункт Ашмянскага ўзвышша, знаходзіцца на паўночнай ускраіне вёскі Мілідаўшчына Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці. Вышыня 320 м.

Мілідаўская гара
Найвышэйшы пункт
Абсалютная вышыня320 м
Размяшчэнне
54°19′51″ пн. ш. 26°22′32″ у. д.HGЯO
Краіна
ВобласцьГродзенская вобласць
РаёнСмаргонскі раён
Хрыбет ці масіўАшмянскае ўзвышша 
Мілідаўская (Беларусь)
Мілідаўская гара
Мілідаўская гара
Мілідаўская (Гродзенская вобласць)
Мілідаўская гара
Мілідаўская гара
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Складзена з марэннага суглінку, валуннага галечніку і буйназярністых пяскоў, у ніжняй і сярэдняй частках покрыва з лёсападобных пылаватых суглінкаў. Вяршыня мае выгляд узгорка з выпуклымі схіламі, стромкасць якіх на паўночным захадзе да 35°, на поўдні — да 10°. Глебы дзярнова-падзолістыя сярэднесугліністыя. Прывяршынная частка ўкрыта лесам, сярэдняя і ніжняя ў асноўным пад ворывам.

Мілідаўская гара — геалагічны помнік прыроды дзяржаўнага значэння. Яна прываблівае турыстаў маляўнічым ландшафтам; папулярныя лыжныя паходы выходнага дня.

Літаратура правіць

  • Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г.П. Пашков [и др.] ; под общ. ред. И.И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9
  • Велькашынскі І. Ф. Прырода Смаргоншчыны. Помнікі прыроды(бел.) // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Смаргонскага раена / Рэд. кал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш. — Мінск: БелЭн, 2004.
  • Вертикальная Беларусь: путеводитель по 125 уникальным и самобытным туристско-экскурсионным объектам Беларуси / В.Э. Пасанен, Е.А. Дикусар, В.Е. Подлисских. – Минск: Право и экономика, 2013. – 164 с.: ил. – ISBN 978-985-552-253-0. C.15.
  • Горные вершины равнинной Беларуси / В.Э. Пасанен, Е.А. Дикусар, В.Е. Подлисских. – Минск: ГУ «Республиканский учебно-методический центр физического воспитания населения», 2014. – 224 с: ил. – ISBN 978-985-7054-10-7. С.144.