Міна Полацкі (? — 1116) — усходнеславянскі святы, епіскап полацкі, свяціцель. Памяць 20 чэрвеня (3 ліпеня) і ў трэцюю нядзелю пасля Тройцы ў Саборы Беларускіх святых. Доўгі час жыў у Кіеўскім Пячэрскім манастыры. 13 снежня 1105 ён быў хіратанісаны ў епіскапа Полацкага мітрапалітам Кіеўскім Нікіфарам.

Міна Полацкі
Род дзейнасці Епіскапы полацкія
Дата нараджэння невядома
Дата смерці 20 чэрвеня 1116
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Веравызнанне праваслаўе
Пячатка епіскапа Міны

Імя свяціцеля Міны ўвайшло ў службу Кіева-Пячэрскім святым айцам, згадка аб ім утрымліваецца ў Кіева-Пячэрскім Пацярыку. У час яго епіскапства прыняла пострыг Ефрасіння Полацкая.

Памяць правіць

Час кананізацыі не вядомы. У 1984 г. свяціцель Міна быў уключаны ў Сабор Беларускіх святых Беларускай Праваслаўнай Царквы. У 2005 г. у Івянцы быў асвячоны ніжні храм у гонар свяціцеля Міны. Дзень напамінкаў — 3 ліпеня.

Зноскі

Спасылкі правіць