Мінскія гарадскія лініі

Мінская гарадская электрычка — адзін з відаў хуткаснага грамадскага чыгуначнага транспарту ў Мінску. Злучае мінскую агламерацыю з цэнтрам горада. Першая лінія ад станцыі Мінск-Пасажырскі да станцыі Беларусь (Заслаўе) у тэставым рэжыме запушчана 1 ліпеня 2011 года. Цяпер сістэма дзейнічае ў штатным рэжыме і складаецца з трох ліній у напрамках гарадоў-спадарожнікаў — Заслаўя, Рудзенска (гарадскі пасёлак) і Смалявіч. Працягласць трох ліній з 37 станцыямі складае 116,2 кіламетры. Абслугоўваннем і перавозкай пасажыраў займаецца Беларуская чыгунка. На адной з ліній ажыццяўляецца да 19 рэйсаў на дзень.

Гарадскія лініі
Інфармацыя
Горад Мінск Мінск
Рэгіёны Мінск і Мінская вобласць
Сайт https://www.rw.by/be/
Дата адкрыцця 1 ліпня 2011
Даўжыня ліній 116,2
Колькасць станцый 37
Колькасць ліній 3
Пасажырапаток за дзень 10,4 тыс. чел. (2018)
Пасажырапаток за год 3,8 млн чел. (2018)
Схема ліній
https://www.rw.by/be/
Электрацягнік Мінскай гарадской электрычкі Stadler FLIRT на чыгуначным вакзале Мінск-Пасажырскі

Гісторыя правіць

 
Электрацягнікі ЭР9М і ЭПг (справа) на станцыі Мінск-Пасажырскі

У сярэдзіне 2009 года Беларуская чыгунка аб’явіла пра пачатак інвестпраекту па стварэнні сучаснага сродку грамадскага транспарту — гарадской электрычкі[1]. 19 сакавіка 2010 года Беларуская чыгунка і швейцарскае прадпрыемства «Stadler» заключылі пагадненне пра пастаўку 6 электрацягнікоў «FLIRT» для гарадскіх ліній. Цана аднаго цягніка склала каля 6 млн долараў[2]. Першыя два цягнікі дастаўлены ў Беларусь у лютым 2011 года, а ў тэставым рэжыме першая лінія запрацавала ўжо 1 ліпеня 2011 года.

Рэгулярны рух на першай лініі пачаўся 10 верасня 2011 года[3][4]. На люты 2016 года 16 электрацягнікоў Stadler FLIRT індэксаў ЭПг і ЭПр вытворчасці «Штадлер Мінск» хадзіла ў фармаце гарадскіх і рэгіянальных ліній[5].

10 кастрычніка 2011 года ў тэставым рэжыме быў адкрыты другі маршрут — «Мінск-Пасажырскі — ст. Рудзенск». Цяпер лінія дзейнічае ў штатным рэжыме — 8 рэйсаў на дзень у кожным напрамку.

6 лістапада 2015 года ў тэставым рэжыме быў адкрыты трэці маршрут — «Мінск-Пасажырскі — ст. Смалявічы». Цяпер лінія дзейнічае ў штатным рэжыме — 3 рэйсы на дзень у кожным напрамку. 26 сакавіка 2021 года маршрут быў падоўжаны да станцыі Чырвоны сцяг, тым самым гарадскімі лініямі быў ахоплены ўвесь горад Смалявічы, уключаючы прыпыначны пункт Зарэчнае[6]. У 2016 годзе электрацягнікі гарадскіх ліній на ўчастку Мінск-Усходні — Смалявічы перавезлі 184,7 тысяч чалавек, у 2017 годзе — 234,7 тысяч, у 2018-м — 295,8 тысяч, у 2019 годзе — крыху больш за 348 тысяч пасажыраў[7].

Лініі правіць

Напрамак Год адкрыцця Год адкрыцця

апошняй станцыі

Даўжыня, км Колькасць станцый Сярэдняя адлегласць, км Час у шляху, хвіл.
  Мінск — Заслаўе (ст. Мінск-Пасажырскі — ст. Беларусь) 2011 2011 26,3 10 2,63 34—35
  Мінск — Рудзенск (ст. Мінск-Пасажырскі — ст. Рудзенск) 2013 2013 41,3 13 3,18 43—53
  Мінск — Смалявічы (ст. Мінск-Пасажырскі — ст. Чырвоны Сцяг) 2015 2021 48,6 14 3,47 59—74
Агулам: 116,2 37 3,14

Лінія 1 правіць

Мінск — Беларусь
(гарадская электрычка)
 
  На Оршу 
     
  На Асіповічы 
 
Мінск-Пасажырскі 
 
Мінск-Паўночны 
 
Масюкоўшчына
 
Лебядзіны
 
Ждановічы
 
Мінскае Мора
 
Ратамка
 
Крыжоўка
 
Зялёнае
 
Беларусь
 
  На Маладзечна 

Цягнікі Мінскай гарадской электрычкі на шляху следвання Мінск-Пасажырскі — ст. Беларусь (Заслаўе) робяць прыпынкі на наступных станцыях:

Кошт білета (незалежна ад месца прыпынку) 1,20 рубля на пачатак верасня 2021 года.

Чыгуначны маршрут быў адкрыты ў 2011 годзе на базе дзейнай чыгуначнай магістралі. Маршрут ад станцыі Мінск-Пасажырскі да станцыі Беларусь у Заслаўі мае працягласць 26,3 км з 10 станцыямі. Час у дарозе складае каля 35 хвілін, ад канчатковых станцый штодня адпраўляюцца 17-18 рэйсаў з сярэднім інтэрвалам у 60 хвілін (мінімальны інтэрвал 25-30 хвілін у гадзіны «пік»). У спалучэнні з электрацягнікамі рэгіянальных ліній на маршруце забяспечваецца мінімальны інтэрвал у 15-20 хвілін у пікавыя гадзіны.

Са станцый Мінск-Паўночны і Мінск-Пасажырскі ажыццяўляецца перасадка на станцыі метрапалітэна Маладзёжная і перасадачны вузел Плошча Леніна/Вакзальная адпаведна.

Лінія 2 правіць

 
Рудзенск

Электрацягнік Мінскай гарадской электрычкі на шляху следвання Мінск-Пасажырскі — Рудзенск робіць прыпынкі на наступных станцыях:

Кошт білета (незалежна ад месца прыпынку) 1,55 рубля на пачатак верасня 2021 года.

Маршрут гарадскіх ліній у напрамку гарадскога пасёлка Рудзенск быў адкрыты на базе дзеючай чыгуначнай магістралі і дзейных маршрутаў прыгарадных электрычак. Афіцыйны запуск маршруту адбыўся ў 2013 годзе, які працаваў у тэставым рэжыме з 2011 года. Адлегласць паміж канчатковымі станцыямі складае больш за 40 кіламетраў і каля 45-55 хвілін у дарозе. Маршрут мае 13 прыпынкаў, на момант адкрыцця такіх прадугледжвалася толькі сем, усе былі практычна ў гарадской мяжы[8]. Па маршруце штодзень курсіруюць 9 пар цягнікоў з інтэрвалам 60-90 хвілін.

Лінія 3 правіць

 
Смалявічы

Электрацягнік Мінскай гарадской электрычкі на шляху следвання Мінск-Пасажырскі — Чырвоны Сцяг робіць прыпынкі на наступных станцыях:

Кошт білета (незалежна ад месца прыпынку) 1,55 рубля на пачатак верасня 2021 года.

Апошняя цяпер лінія гарадской электрычкі была адкрыта ў 2015 годзе на аснове прыгарадных маршрутаў электрычкі «Мінск — Орша». Адлегласць паміж канчатковымі станцыямі складае амаль 50 кіламетраў з 60-70 хвілінамі ў дарозе, да Смалявіч — 53 хвіліны. На маршруце першапачаткова мелася 12 станцый, да якіх у 2021 годзе былі дададзены яшчэ дзве — Зарэчны і Чырвоны Сцяг (у пасёлку Акцябрскі), якія былі ўведзены для абслугоўвання пасажыраў ва ўсходніх мікрараёнах Смалявіч. Маршрут мае ўсяго чатыры рэйсы ў суткі (тры — у прамежку паміж 6 і 9 гадзінамі з інтэрвалам 60-120 хвілін; адзін — вячэрні). На станцыях Мінск-Усходні і Мінск-Пасажырскі сфарміраваны транспартна-перасадачныя вузлы з усімі лініямі мінскага метро і наземным транспартам.

Лінія 4 правіць

Беларуская чыгунка да 2020 года планавала набыць чатыры саставы электрацягнікоў гарадскіх ліній серыі ЭПг, якія павінны былі рухацца да гарадоў-спадарожнікаў Дзяржынск і Фаніпаль[9]. Да 2020 года планавалася і адкрыццё лініі, аднак станам на 2022 год гэтага так і не адбылося[10]. У 2014—2017 гадах праводзілася рэканструкцыя прыпыначнага пункта Курасоўшчына, у 2019—2020 гадах праводзіліся работы па капітальным рамонце з мадэрнізацыяй чыгуначных прыпыначных пунктаў Пціч, Воўчкавічы, Бярэжа, Пяцігор’е, Станькава для арганізацыі гарадскіх перавозак. Да 2023 года плануецца выканаць рэканструкцыю і капітальны рамонт станцый Памыслішча, Фаніпаль, прыпыначных пунктаў Дзяржынск, Клыпаўшчына, Энергетык[11]. У выпадку адкрыцця маршруту гарадскіх ліній ад Мінска да станцыі Негарэлае ён стане самым працяглым (больш за 50 кіламетраў).

Пасажырапаток правіць

За дзевяць месяцаў 2013 года гарадскімі лініямі было перавезена 1,45 млн пасажыраў.[12]. Беларуская чыгунка ў 2018 годзе электрацягнікамі гарадскіх ліній перавезла амаль 3,8 млн пасажыраў, што на 8,7 % больш, чым у 2017 годзе[13]. Станам на сярэдзіну 2019 года, пасажыры пакрывалі 21 % выдаткаў на працу цягнікоў гарадскіх ліній.[14].

Рухомы састаў правіць

Stadler FLIRT серыі ЭПг на станцыі Зялёнае

На пуцях мінскай электрычкі выкарыстоўваюцца чатырохвагонныя саставы сямейства Stadler FLIRT вытворчасці швейцарскай кампаніі Stadler Rail, якія ў Беларусі атрымалі індэкс ЭПг.

Перспектывы правіць

У будучыні плануецца запуск мінскай гарадской электрычкі па маршрутам: Мінск — Нацыянальны аэрапорт «Мінск» і Мінск — Дзяржынск.

У 2019—2020 гадах на прыпыначных пунктах ад станцыі Памыслішча да станцыі Койданава былі праведзены работы па капітальным рамонце і мадэрнізацыі, для далейшай арганізацыі перавозак пасажыраў цягнікамі гарадскіх ліній паміж Мінскам і горадам-спадарожнікам Дзяржынскам. На платформах асфальтавае пакрыццё было заменена на тратуарную плітку, адрамантаваны пасажырскія павільёны, заменены апоры і свяцільні, добраўпарадкаваны аўтамабільныя пляцоўкі[15]. У 2015—2017 гадах рэканструкцыя праводзілася на прыпыначным пункце Курасоўшчына[16].

Аплата праезду правіць

 
Квіток на адну паездку, набыты ў касах

Кантроль за аплатай праезду ажыццяўляецца кантралёрамі-кандуктарамі ў вагонах электрацягнікоў. На электрацягніках гарадскіх ліній дзейнічаюць дзве тарыфныя зоны — гарадская і прыгарадная. Чыгуначныя платформы ад Мінска да станцый Беларусь, Міханавічы і Гарадзішча аплачваюцца па гарадскім тарыфе, астатнія — па прыгарадным. Аплата праезду ажыццяўляецца квіткамі[17] і бескантактавымі праязнымі, сумешчанымі з наземным пасажырскім транспартам[18].

З 12 чэрвеня 2019 года аплата праезду ажыццяўляецца таксама і бескантактавымі банкаўскімі картамі, шляхам прыкладання іх да валідатара. Новаўвядзенне распаўсюджваецца на гарадскі тарыфны пояс[19].

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Алена Саланенка. Такі зручны транспарт. Газета «Голас Радзімы» (19 жніўня 2009). Праверана 10 лютага 2012.(недаступная спасылка)
  2. "19 марта в Управлении Белорусской железной дороги состоялось подписание контракта со швейцарской компанией Stadler (Штадлер) на закупку современных электропоездов для внутригородских перевозок пассажиров в Минске" [руская].{{cite news}}: Папярэджанні CS1: url-status (link)
  3. "Адкрываецца рэгулярны рух электрацягнікоў у рамках праекта «Гарадскія лініі»". Наша Ніва. 6 верасня 2011.
  4. "Фотафакт: Талончыкі на праезд у гарадской электрычцы аформленыя па-расійску". Наша Ніва. 18 верасня 2011.
  5. Аляксей Кандраценка, тэлеканал «Беларусь 1» (20 лютага 2016). "Беларуская чыгунка выходзіць на новы ўзровень развіцця". Белтэлерадыёкампанія. Праверана 18 лютага 2021.
  6. Маршрут следования поездов городских линий сообщением Минск — Смолевичи продлен до станции Красное Знамя — Белорусская железная дорога (руск.)
  7. "5 лет исполнилось маршруту Минск-Смолевичи поездов городских линий Белорусской железной дороги" [руская]. rw.by, Белорусская железная дорога. 6 лістапада 2020.
  8. С 7 ноября на участке Минск — Руденск начнут курсировать поезда городских линий(недаступная спасылка), stv.by, СТВ (24 октября 2013)
  9. К 2020 году БЖД пустит поезда городских линий в Фаниполь и Дзержинск, onliner.by (6 сентября 2020)
  10. БЖД планирует запустить поезда городских линий из Минска в Фаниполь и Дзержинск, belta.by, БелТА (7 ноября 2020)
  11. https://www.sb.by/articles/kapitalnyy-remont-trekh-ostanovochnykh-punktov-elektrichek-v-storonu-dzerzhinska-zavershitsya-k-oktya.html
  12. В январе—сентябре текущего года было перевезено 1,45 млн пассажиров. Архівавана з першакрыніцы 10 лістапада 2013. Праверана 7 лістапада 2013.
  13. На Белорусской железной дороге в 2018 году на 8,7 % возросли перевозки пассажиров поездами городских линий, rw.by, Белорусская железная дорога (4 января 2019)
  14. В Беларуси подорожает проезд в некоторых поездах(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 ліпеня 2019. Праверана 29 ліпеня 2019.
  15. Капитальный ремонт трех остановочных пунктов электричек в сторону Дзержинска завершится к октябрю, sb.by, «СБ. Беларусь сегодня» (1 сентября 2020)
  16. https://minsknews.by/k-rekonstruktsii-ostanovochnogo-punkta-kurasovshhina-pristupyat-do-kontsa-goda/(недаступная спасылка)
  17. Как пользоваться билетом на городские линии, sb.by, «СБ. Беларусь сегодня» (13 мая 2019)
  18. Стоимость проездных документов в поездах городских линий при оплате проезда с использованием смарт-карт (БСК Минсктранс), в том числе совмещенного с проездом на городском общественном транспорте г. Минска, pass.rw.by, онлайн-сервис по продаже билетов БЧ
  19. Новый способ оплаты проезда в поездах городских линий, rw.by, Белорусская железная дорога (12 июня 2019)

Спасылкі правіць