Мінскія губернскія ведамасці

«Мінскія губернскія ведамасці» (руск.: Минские губернские ведомости) ― афіцыйная губернская газета, выдаваная ў 1838―1917 гадах Мінскім губернскім праўленнем на рускай мове 1-2 разы на тыдзень.

«Мінскія губернскія ведамасці»
Тып газета
Уладальнік Менская губерня
Заснавана 1838
Спыненне публікацый 1917
Мова руская
Галоўны офіс
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя стварэння правіць

Стварэнне губернскіх урадавых газет было выклікана палітыкай Мікалая I па сістэмнасці дзяржаўнага кіравання[1].

«Мінскія губернскія ведамасці» сталі выходзіць з 1 студзеня 1837 года згодна з распараджэннем генерал-губернатара Смаленскага, Віцебскага і Магілёўскага аб выкананні цыркуляра міністэрства ўнутраных спраў грамадзянскім губернатарам аб арганізацыі губернскіх друкарняў і выданняў «Губернскіх ведамасцей»[2].

Газета выходзіла штотыднёва, з 1889 года — 2 разы ў тыдзень, з 1890 — 3 разы, з 1892 — 2 разы ў тыдзень[3]. Выпісвалася прыватнымі асобамі, абавязкова паступала ў земскія суды, дырэктарам гімназій i народных вучылішчаў. Газета прагляду цэнзуры не падвяргалася, за выключэннем 1865―1881 гг.

Рэдактары афіцыйнай часткі: Лісоўскі (1838), М. Ю. Вагнер (1902), Агейчык (1902, 1904, 1907), Н. Савельеў (1907-1909), А. Іваненка (1908), Ю. І. Лагун (1909, 1913). Рэдактары неафіцыйнай часткі: А. Шумовіч (1845―1868), Р. Г. Ігнацьеў (1877―1879), у «Мінскіх ведамасцях» ― А. Д. Пятроў (1911)[4].

Змест «Мінскіх губернскіх ведамасцей» правіць

Газета мела афіцыйны і неафіцыйны аддзелы. У 1838―1844 гг. і з 1912 года выходзіла толькі афіцыйная частка з дадаткамі, у 1845―1911 гг. абедзве часткі. З 11 (24) ліпеня да 25 снежня 1911 (7 студзеня 1912) выходзіла толькі неафіцыйная частка пад назвай «Мінскія ведамасці».

У афіцыйным аддзеле публікавалася інфармацыя па матэрыялах «Урадавага весніка» і мясцовай улады, пастановы і аб'явы губернатараў, паведамленні аб цэнах, спісы выбраных у гарадскую думу, земскія органы, паведамлення аб канцэртах і тэатральных уяўленнях. У неафіцыйнай частцы публікаваліся матэрыялы, артыкулы, нататкі, якія датычацца краю, ― па гісторыі, геаграфіі, археалогіі, статыстыцы, этнаграфіі і інш. Сярод аўтараў газеты М. Доўнар-Запольскі, Г. Татур, І. Гольц-Мілер і інш. Асаблівую цікавасць уяўляюць гістарычныя матэрыялы: успаміны архіепіскапа Антонія Зубко «Аб грэка-уніяцкай царкве ў Заходнім краі» (1864), «Гістарычны нарыс Мінскай губерні» (1866), «Нарысы Беларускага Палесся» (1868―1869), «Гістарычны нарыс мястэчка Турава, былой сталіцы Тураўскага княства», «Тураў і Тураўшчына», «Мястэчка Заслаўль, ці Ізяслаў, горад нашчадкаў Рагнеды», «Знаходкі ў курганах Барысаўскага і Ігуменскага паветаў»(1880), «Нарыс археалагічных помнікаў на прасторы Мінскай губерні ...» (1891) і інш[5]. Супрацоўнікі газеты ўдзельнічалі ў арганізацыі Маскоўскай антрапалагічнай выставцы ў 1879 годзе, куды паслалі рукапісы 100 песень і дзясятак артыкулаў[6].

Вывучэнню «Мінскіх губернскіх ведамасцей» прысвечан артыкул Н. Улашчыка, які, разгледзеўшы гісторыю стварэння, структуру і праграму газеты, адзначыў, што ва ўмовах страты архіўных крыніц, апублікаваныя ў газеце матэрыялы атрымліваюць значэнне першакрыніц[7].

Зноскі

  1. Начало изданий «Губернских ведомостей» // Сборник материалов к изучению русской журналистики. — Мн.: Изд-во ВПШ при ЦК ВКП9б), 1952. — В. 1.
  2. Распоряжение генерал-губернатара Смаленскага, Віцебскага і Магілёўскага ад 20 верасня 1837 г.. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі.
  3. Русская периодическая печать (1702―1894): Справочник. — М.: Гос. Изд-во политической литературы, 1959. — 835 с.
  4. Библиография периодических изданий России. 1901―1916. — Л.: Гос. Публичная библиотека им. М. Е. Салтыкова-Щедрина, 1959. — 714 с.
  5. «Мінскія губернскія ведамасці» // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 5. — С. 197.
  6. «Мінскія губернскія ведамасці» // Краяўзнаўчая газета. — Ганцавічы: 2013. — № 16.
  7. Улащик Н. Н. «Минские губернские ведомости» как исторический источник // Проблемы источниковедения. — М.: Академия наук СССР, 1959. — Т. 7. — С. 112―149.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць