Мінскі станкабудаўнічы завод імя С. М. Кірава

Мінскі станкабудаўнічы завод імя С. М. Кірава — станкабудаўнічае прадпрыемства ў Мінску, размешчанае па адрасе вул. Чырвонаармейская, 21.

Мінскі станкабудаўнічы завод імя С. М. Кірава
Тып адкрытае акцыянернае таварыства
Заснаванне 1883
Ранейшыя назвы Завод «Камунар»
Сайт szkminsk.by
Мінскі станкабудаўнічы завод імя С. М. Кірава

Гісторыя правіць

Заснаваны ў 1883 годзе на базе кузні прадпрыемства «Кашарскі машынабудаўнічы і чыгуна-медна-металургічны завод». У сакавіку 1925 года створаны чыгуналіцейны і машынабудаўнічы завод «Метал». Праз тры гады, у 1928 годзе, «Метал» аб’яднаўся з заводам «Усход» і Цэнтральнымі сельскагаспадарчымі майстэрнямі. На іх базе быў створаны завод «Камунар». З 1934 года завод спецыялізуецца на станкабудаванні. У 1934 годзе заводу было нададзена імя Сяргея Міронавіча Кірава[1].

У лютым 1973 года дырэктарам завода прызначаны Вячаслаў Францавіч Кебіч[1].

Прадукцыя правіць

Спецыялізуецца на выпуску наступных відаў станочнага абсталявання[2]:

  • працяжныя станкі (гарызантальна-працяжныя, вертыкальна-працяжныя і вертыкальна-працяжныя здвоеныя);
  • стужачна-адразныя станкі для разрэзкі чорных і каляровых металаў рознага профілю, якія забяспечваюць укараненне рэсурсазберагальных тэхналогій;
  • рэйкарэзныя станкі некалькіх мадыфікацый для адначасовай разрэзкі і свідравання адтулін аб’ёмна-загартаваных рэек на металургічных заводах і рэйказварачных цягніках (РЗЦ);
  • адразныя круглапільныя станкі, прызначаныя для разрэзкі дыскавымі піламі чорных і каляровых металаў з аўтаматычным і ручным рэжымам працы;
  • нажовачныя адразныя станкі для халоднага рэзання металу;
  • абразіўна-адразныя станкі для высокапрадукцыйнай разрэзкі;
  • дрэваапрацоўчыя станкі прамысловага і бытавога прызначэння;
  • электразварачныя станкі;
  • тарфавозныя вагоны.

Зноскі

  1. а б История предприятия (руск.)
  2. О КОМПАНИИ Архівавана 4 сакавіка 2017. Станкостроительный завод имени С. М. Кирова

Літаратура правіць

Спасылкі правіць

  • szkminsk.by — афіцыйны сайт Мінскага станкабудаўнічага завода імя С. М. Кірава