Міньцзян (прыток Янцзы)

рака ў Кітаі, прыток Янцзы

Міньцзя́н (кіт.: 岷江) — рака ў Кітаі, у правінцыі Сычуань, левы прыток ракі Янцзы (басейн Усходне-Кітайскага мора).

Міньцзян
кіт. 岷江
Характарыстыка
Даўжыня 793 км
Басейн 134 000 км²
Расход вады больш за 3 000 м³/с
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне горы Міньшань
 • Каардынаты 33°01′56″ пн. ш. 103°39′08″ у. д.HGЯO
Вусце Янцзы
 • Месцазнаходжанне Ібінь
 • Каардынаты 28°46′14″ пн. ш. 104°37′56″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Янцзы → Усходне-Кітайскае мора
Краіна
Рэгіён Сычуань
physical
Міньцзян (прыток Янцзы)
Міньцзян (прыток Янцзы)
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Даўжыня ракі 793 км. Плошча вадазбору 134 800 км². Сярэдні расход вады больш за 3000 м³/с. Выток ракі знаходзіцца ў гарах Міньшань, дзе яна працякае ў глыбокай цясніне. Працякае па Сычуаньскай катлавіне. Каля горада Гуаньсянь рэчышча дзеліцца на рукавы, ніжэй населенага пункта Пэньшань рака зноў цячэ ў адным рэчышчы[1]. Упадае ў Янцзы каля горада Ібінь. Паводкі на рацэ адбываюцца ў летні перыяд. Вада з ракі выкарыстоўваецца на арашэнне.

Суднаходная ад горада Лэшань, дробныя судны — ад горада Чэнду.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Миньцзя́н // Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 283. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
  • Миньцзян (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі

Спасылкі правіць