Мірнаабнаўленцы, «Партыя мірнага абнаўлення»; партыя ліберальнага кірунку ў Расійскай імперыі ў 1906—12. Заняла месца на правым флангу ліберальнага лагера. Яе ядро складалі дэпутаты-прагрэсісты ў 1-й Дзярж. думе (1906). Заснавальнікам і галоўным ідэолагам быў граф П. А. Гейдэн. Да лідараў належалі таксама М. М. Львоў і М. А. Стаховіч.

Цэнтральны Камітэт партыі мірнага абнаўлення, 1907.

Зыходным пачаткам у праграме Мірнаабнаўленцаў была ідэя стварэння канстытуцыйна-манархічнай дзяржавы. Выступалі за палітычную і грамадзянскую роўнасць для ўсіх народаў Расійскай імперыі. Па многіх пунктах праграма іх супадала з кадэцкай.

У час выбараў у 2-ю Дзярж. думу ў ліст. 1906 у Вільні і Мінску былі створаны камітэты партыі Мірнаабнаўленцаў, якія ставілі за мэту правесці сваіх прадстаўнікоў у дэпутаты, але поспехаў не мелі. Адзіным прадстаўніком ад Беларусі ў 3-й Дзяржаўнай думе быў ляснічы Пружанскага павету В. А. Біч, абраны пры падтрымцы «Сафійскага праваслаўнага брацтва» дэпутатам ад Гродзенскай губерні. У сваіх выступленнях у Думе Біч прапаноўваў рэарганізаваць усё мясцовае кіраванне Паўночна-Заходняга края, ўвесці земскае самакіраванне.

У студз. 1912 узнік камітэт прагрэсістаў у Вільнi, у які пазней увайшлi і Мірнаабнаўленцы. Пасля 1912 М. як самастойная палiт. сіла не выступалі.

Літаратура правіць

Программа партии мирного обновления. СПб., 1906. История политических партий Рос-сии. М., 1994. Мікала Забаўскі