Мірскі бой (1812)

(Пасля перасылкі з Мірскі бой 1812 года)

Мірскі бой 1812 года, «Справа казакоў Платава пад Мірам» — бой, які адбыўся 27—28 чэрвеня (па старым стылі) 1812 года падчас Вайны 1812 года паміж расійскімі і французскімі войскамі каля мястэчка Mip. З рускага боку ў боі ўдзельнічалі казацкі корпус генерала М. Платава, з боку войск Напалеона — польская уланская дывізія генерала А. Ражнецкага.

Бой пад Мірам
Асноўны канфлікт: Айчынная вайна 1812 года
Карціна В. Мазуркоўскага «Справа казакаў Платава пад Мірам 9 ліпеня 1812 года», 1912
Карціна В. Мазуркоўскага «Справа казакаў Платава пад Мірам 9 ліпеня 1812 года», 1912
Дата 27—28 чэрвеня (9—10 ліпеня) 1812 г.
Месца г.п. Мір, Гродзенская вобласць
Вынік Перамога рускай арміі
Праціўнікі
Сцяг Францыі Францыя Сцяг Расіі Расія
Камандуючыя
ген. Ражнецкі атаман Платаў,
ген. Васільчыкаў
Сілы бакоў
3,3 тыс. кавалерыі[1]
Страты
2000 200
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ход падзей правіць

У час адступлення з Ваўкавыска на Нясвіж каманюуючы Другой рускай Заходняй арміі П. І. Баграціён загадаў Платаву затрымаць як мага долей наступаючыя войскі французаў каля Міра, каб асноўная армія магла адарваша ад праследавання.

Корпус Платава складаўся з 3 казацкіх брыгад (усяго 6 палкоў, 5 тыс. чал.), таксама на дапамогу Платаву рухаўся атрад генерала І. В. Васільчыкава, які складаўся з 3 конных і 2 пяхотных палкоў. З французскага боку ў колькасці 6 палкоў на Мір наступала дывізія Ражнецкага.

Каля 5 кіламетраў ад Міра па дарозе на Карэлічы была падрыхтавана засада (больш за 100 казакоў), якую павінен быў падтрымаць полк палкоўніка Сысоева. 27 чэрвеня 3 палкі польскай дывізіі пад камандаваннем генерала К. Турно пачалі атаку на Mip, але былі контратакаваны казакамі з засады пры падтрымцы іншых палкоў. Рускім войскам удалося адкінуць праціўніка на 20 кіламетраў назад у бок Карэліч, былі захоплены ў палон 248 чалавек, у тым ліку 2 палкавых камандзіраў. У ноч на 28 чэрвеня з Платавым злучыўся атрад Васільчыкава. Платаў пакінуў у Міры 3 казацкія палкі, а з астатнімі пачаў адступленне на Нясвіж.

Раніцай 28 чэрвеня ўся дывізія Ражноўскага размясцілася каля Міра ў раёне вёскі Сімакава і пачала баявыя дзеянні. Спачатку праціўнік адцясніў рускіх, але з падыходам брыгады Д. Е. Куцейнікава палякі былі разбіты. Праследванне праціўніка працягвалася да Міра і спынілася толькі з уступленнем у мястэчка польскай коннай брыгады Т. Тышкевіча з артылерыйскай брыгадай.

Вынікі правіць

У выніку боя палякі страцілі больш за 600 чалавек забітымі і некалькі сотняў палоннымі. Атрад Платава адышоў да Нясвіжа.

У гісторыю бой увайшоў пад назвай «Справа казакоў Платава пад Мірам». Гэта была першая сур'ёзная сутычка на полі бою ў вайне 1812 года. Пасля войскі Баграціёна два дні адпачывалі пад Нясвіжам, адышлі да Слуцка, Бабруйска, рушылі на злучэнне з Першай Заходняй арміяй і 30 чэрвеня злучыліся з асноўнымі сіламі.

Памяць правіць

Бітва пад Мірам была адлюстравана ў мастацтве: В. В. Мазуроўскі ў 1912 годзе намаляваў карціну «Справа казакоў Платава пад Мірам», якая трапіла ў Музеі-панараме «Барадзінская бітва»

У гонар Мірскага боя ў Першую сусветную вайну быў сфарміраваны Мірскі 694-ы пяхотны полк (зіма 1916/17 — 1.3.1918).

Зноскі

  1. Харкевич В. Действия Платова в арьергарде Багратиона в 1812 году. Кавалерийские бои при Мире и Романове. стар. 17.

Літаратура правіць

  • Донские казаки в 1812.: Сб. док Ростов н/Д, 1954. С. 89—105.
  • Бутурлин Д. П. История нашествия императора Наполеона на Россию в 1812 г.: Пер. с фр. СПб., 1823. 4.1. С. 157—160;
  • Богданович М. История Отечественной войны 1812 г. по достоверным источникам. СПб., 1859. Т. 1. С. 159—163.