Місісіпская археалагічная культура

Місісі́пская культура (англ.: Mississippian culture) — археалагічная культура ў даліне ракі Місісіпі ў VIII - XVI стст.

Місісіпская культура
Бронзавы век
Рэканструкцыя паселішча Місісіпскай культуры
Геаграфічны рэгіён Паўночная Амерыка
Лакалізацыя ЗША
Датаванне другая палова 1 тысячагоддзя да н.э. — першая палова 2 тысячагоддзя да н.э.
Носьбіты індзейцы
Тып гаспадаркі земляробства
Пераемнасць
Лясны перыяд у Паўночнай Амерыцы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Асаблівасці правіць

Місісіпская археалагічная культура ўзнікла ў другой палове 1 тысячагоддзя н. э. і спалучала элементы, характэрныя для ранейшых культур на поўдні, бліз вусця ракі Місісіпі і тэрыторыі сярэдняга захаду сучасных ЗША. На працягу некалькіх стагоддзяў яна пашырылася ўздоўж даліны Місісіпі і яе прытокаў. У выніку склалася некалькі буйных рэгіянальны культур — сярэднемісісіпская культура, культура Паўднёвых Апалачаў, Кадаанская археалагічная культура, культура Плакемін і інш. Іх агульнымі рысамі з'яўляюцца наступныя:

Адным з найбуйнейшых і паселішчаў была Кэхокія на тэрыторыі сучаснага штата Ілінойс, дзе развівалася здабыча медзі. Яе росквіт прыпаў на XII - сярэдзіну XIV стст.

Перыядызацыя правіць

Агульнапрынятая перыядызацыя Місісіпскай культуры:

  • Ранні Місісіпскі перыяд (да XII ст.) — пераход лясных паляўнічых плямён да аселага вобраза жыцця.
  • Сярэдні Місісіпскі перыяд (XIIII - XIV стст.) — росквіт Місісіпскай культуры, складанне буйных населеных цэнтраў, спецыялізацыя ў вытворчай сферы.
  • Позні місісіпскі перыяд (XV - першая палова XVI стст.) — заняпад, пашырэнне ваенных дзеянняў і знікненне.

Заняпад правіць

Канчатковых прычын заняпаду і знікнення агульнай Місісіпскай культуры не выяўлена. Мяркуюць, што гэта можа быць звязана з ростам сацыяльнай няроўнасці і буйных ваенна-палітычных аб'яднанняў накшталт пазнейшых канфедэрацый плямён паўночнаамерыканскіх індзейцаў. На карысць гэтага довада кажа пашырэнне рэгіянальных асаблівасцяў. У XVI ст. іспанцы арганізоўвалі з Мексікі некалькі даследчых экспедыцый, якія пакінулі апісанні позніх місісіпскіх паселішчаў і іх насельнікаў. Адносіны паміж іспанцамі і карэнным насельніцтвам складваліся па-рознаму, у тым ліку мелі варожы характар. Аднак пранікненне іспанцаў не было заваяваннем, кантакты не сталі сталымі. Існуе магчымасць, што іспанскія даследчыкі незнарок занеслі эпідэмічныя захворванні, якія прывялі да высокай смяротнасці і заняпаду гандлёвых і культурных сувязяў.

Спасылкі правіць