Міхай Беню́к (рум.: Mihai Beniuc; нар. 20 лістапада 1907, в. Себіш, жудзец Арад, Румынія — 24 чэрвеня 1988) — румынскі паэт і празаік. Акадэмік Румынскай АН (з 1955).

Міхай Бенюк
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 20 лістапада 1907(1907-11-20)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 24 чэрвеня 1988(1988-06-24)[2] (80 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, драматург, псіхолаг
Жанр Proletkult[d][4] і сацыялістычны рэалізм
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў сям’і Анастасіі і Весяліна Бенюкоў. Літаратурную дзейнасць пачаткаў у 1926 годзе ў школьнай газеце «Laboremus» (лац. давайце працаваць). У 1931 скончыў Клужскі ўніверсітэт па спецыяльнасці псіхалогія, сацыялогія і філасофія, працаваў у ім старшым выкладчыкам.

У 19461948 гадах Бенюк займаў пасаду культурнага саветніка ў Маскве, вярнуўшыся ў Румынію, жыў у Бухарэсце.

У 1965 годзе страціў пасаду прэзідэнта Саюза пісьменнікаў, стаў прафесарам заафізіялогіі у Бухарэсцкім універсітэце.

Творчасць правіць

У духу рэвалюцыйнага рамантызму напісаны зборнікі «Песні пагібелі» (1938), «Новыя песні» (1940), «Згублены горад» (1943). Філасофскі роздум пра новы час, гісторыю чалавецтва і яго культуру, месца чалавека ў Сусвеце, жыццё і смерць у кнігах «Яблыня пры дарозе» (1954), «Матэрыя і мары» (1961), «Мазаіка» (1968), «Светачы на сутонні», «Этапы» (абедзве 1970), «Краіна ўспамінаў» (1976). Аўтар раманаў «На вастрыі нажа» (1959), «Прыглушаны выбух» (1971), п’ес, публіцыст, артыкулаў.

Зноскі

  1. Mihai Beniuc // Proleksis enciklopedija, Opća i nacionalna enciklopedija — 2009.
  2. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  4. http://www.romlit.ro/literatura_oportunist_ii

Літаратура правіць

Спасылкі правіць