Міхал Абуховіч

кашталян менскі

Міхал Абуховіч (каля 1760 — 1826[1]) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.

Міхал Абуховіч
Герб уласны «Ясеньчык зменены»
Герб уласны «Ясеньчык зменены»
33-і кашталян менскі
1793 — 1795
Папярэднік Шыман Забела
дэпутат Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага[d]
з 1786
Нараджэнне каля 1760
Смерць 1826 ці 1818
Род Абуховічы
Бацька Юзаф Абуховіч
Маці Францішка з Гюнтэраў[d]
Жонка Францішка з Жавускіх[d]
Дзеці Фабіяна з Абуховічаў[d] і Соф’я з Абуховічаў[d]
Член у

Біяграфія правіць

Паходзіў з роду Абуховічаў герба ўласнага «Ясеньчык зменены», сын Юзафа Абуховіча[1], падваяводы новагародскага, і Францішкі Гюнтэр (Günther).

Апошні кашталян менскі ў 1792— 1793 гадах, дэпутат Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага у 1786 годзе. Прыхільна сустрэў Канстытуцыю 3 мая 1791 года. У час паўстання 1794 года ўвайшоў у склад Найвышэйшай літоўскай рады як дэлегат ад Случарэцкага павета[1].

Меў маёнткі Сваятычы, Адахаўшчына, Сноў Новагародскага павета, трымаў у заставе радзівілаўскія маёнткі Аношкі, Тарэйкі, Свержань, Тулёнка, Гарадзея[1].

Сям’я правіць

Міхал Абуховіч ажаніўся з Каралінай, дачкой Станіслава Фердынанда Жавускага герба «Крыўда» і княжны Кацярыны Караліны Радзівіл (дачка Міхала Казіміра Радзівіла Рыбанькі). Меў з ёй дзвюх дачок, Фабіяну і Соф’ю, якія выйшлі замуж за Караля і Станіслава Гутэн-Чапскіх.

Зноскі

Літаратура правіць