Міхал Бжастоўскі

падскарбі вялікі літоўскі

Міхал Бжастоўскі (1722 — 21 мая 1784, в. Старыя Араны  (польск.)) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, падскарбі вялікі літоўскі (1764—1784).

Міхал Бжастоўскі
Герб «Стрэмя»
Герб «Стрэмя»
канюшы вялікі літоўскі
7 снежня 1762 — 20 снежня 1764
Папярэднік Удальрык Крыштаф Радзівіл
Пераемнік Антоні Тызенгаўз
староста ашмянскі
1765 — 1770
падскарбі вялікі літоўскі
20 снежня 1764 — 21 мая 1784
Папярэднік Ян Ежы Флемінг
Пераемнік Станіслаў Панятоўскі
староста пуньскі[d]
з 1766
пісар вялікі літоўскі
5 снежня 1758 — 7 снежня 1762
Папярэднік Ян Пётр Юдзіцкі
Пераемнік Удальрык Крыштаф Радзівіл
Нараджэнне 1722[1][2][…] ці 30 лістапада 1721(1721-11-30)
Смерць 21 мая 1784(1784-05-21)[3]
Род Бжастоўскія
Бацька Канстанцін Бенедыкт Бжастоўскі
Маці Тэрэза з Войнаў-Ясянецкіх[d]
Жонка Казіміра з Агінскіх[d]
Дзейнасць камергер
Ваенная служба
Званне генерал-лейтэнант пяхоты
Узнагароды
ордэн Святога апостала Андрэя Першазванага ордэн Святога Аляксандра Неўскага ордэн Белага арла ордэн Святога Станіслава

Біяграфія правіць

З роду Бжастоўскіх герба «Стрэмя», сын Канстанціна Бенедыкта Бжастоўскага, старэйшы брат кашталяна полацкага Адама Бжастоўскага.

У юнацтве правёў шмат часу ў Германіі, Францыі і Італіі, дзе служыў у Каралеўскім нямецкім палку  (фр.). Пасля вяртання атрымаў чыны палкоўніка i камергера (1749).

У 1746—1764 гадах шмат разоў выбіраўся паслом на соймы. Харунжы пяцігорскі, гусарскі, генерал-лейтэнант пяхоты (1753), пісар літоўскі ў 1758—1762 гадах, вялікі канюшы літоўскі ў 1762—1764 гадах, падскарбі вялікі літоўскі з 1764 года; староста аранскі з 1751 года, ашмянскі ў 1765—1770 гадах, пунскі з 1766 года[4].

У снежні 1764 года выкупіў у Яна Ежы Флемінга пасаду падскарбія вялікалітоўскага за 400 000 злотых.

З’яўляючыся прыхільнікам «Фаміліі», 16 красавіка 1764 года ўзначаліў генеральную канфедэрацыю Вялікага Княства Літоўскага. У тым жа ж годзе быў абраны паслом на канвакацыйны сойм ад Ашмянскага павета. Падтрымаў элекцыю Станіслава Аўгуста Панятоўскага на трон Рэчы Паспалітай.

Прыймаў удзел у здушэнні Барскай канфедэрацыі, нацкоўваючы рускіх нават на сваіх сваякоў.

На сойме 1773—1775 гадоў кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі ўвёў Міхала Бжастоўскага ў склад Пастаяннай Рады. У 1776 годзе стаў членам канфедэрацыі Анджэя Макраноўскага.

Асоба правіць

Масон.

Вёў марнатраўны і бесшабашны лад жыцця. З мэтай пабудовы палаца ў Сітцах трымаў у заставе радзівілаўскія ўладанні Порплішча і Глыбокае. Падобны лад жыцця пагаршаў фінансавае становішча роду. У 1771 годзе Міхал Бжастоўскі звяртаўся да расійскага пасла з просьбай выдаць крэдыт на 3 000 000 злотых, у чым яму было адмоўлена.

Пакінуў пасля сваёй смерці шмат пазык, што стала адной з прычын фінансавага краху роду Бжастоўскіх.

Сям’я і дзеці правіць

Быў жанаты на Казіміры Агінскай (1712—1792), дачцэ ваяводы троцкага Юзафа Яна Тадэвуша Агінскага і Ганны Агінскай (у дзявоцтве Вішнявецкай). У шлюбе нарадзілася адзіная дачка — Барбара.

Узнагароды правіць

У 1766 годзе стаў кавалерам ордэна Святога Станіслава[5], у 1764 годзе ўзнагароджаны расійскім ордэнам Святога Аляксандра Неўскага[6], у 1758 годзе ўзнагароджаны ордэнам Белага Арла, у 1764 годзе ўзнагароджаны расійскім ордэнам Святога апостала Андрэя Першазванага  (руск.)[7].

Зноскі

  1. Michał Brzostowski // NUKAT — 2002.
  2. Michał Brzostowski h. Strzemię // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  3. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. WolffKraków: 1885. — С. 189.
  4. Бжостовские // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 57. — 737 с.
  5. Zbigniew Dunin-Wilczyński, Order Świętego Stanisława, Warszawa 2006, s. 178.
  6. Бантыш-Каменский Н. Н. Списки кавалерам российских императорских орденов Св. Андрея Первозванного, Св. Екатерины, Св. Александра Невского и Св. Анны с учреждения до установления в 1797 году орденского капитула, 2005, с. 148.
  7. Kawalerowie i statuty Orderu Orła Białego 1705—2008, 2008, s. 193.

Літаратура правіць

  • Władysław Konopczyński: Brzostowski Michał. W: Polski Słownik Biograficzny. T. 3: Brożek Jan — Chwalczewski Franciszek. Kraków: Polska Akademia Umiejętności — Skład Główny w Księgarniach Gebethnera i Wolffa, 1937, s. 52-53. Reprint: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Kraków 1989, ISBN 8304032910
  • Kawalerowie i statuty Orderu Orła Białego 1705—2008, 2008, s. 193.
  • Elektorów poczet, którzy niegdyś głosowali na elektorów Jana Kazimierza roku 1648, Jana III. roku 1674, Augusta II. roku 1697, i Stanisława Augusta roku 1764, najjaśniejszych Królów Polskich, Wielkich Książąt Litewskich, i.t.d. / ułożył i wydał Oswald Zaprzaniec z Siemuszowej Pietruski, Lwów 1845, s. 33.
  • Volumina Legum, t. VIII, Petersburg 1860, s. 86.
  • Zbigniew Dunin-Wilczyński, Order Świętego Stanisława, Warszawa 2006, s. 178.
  • Бантыш-Каменский Н. Н. Списки кавалерам российских императорских орденов Св. Андрея Первозванного, Св. Екатерины, Св. Александра Невского и Св. Анны с учреждения до установления в 1797 году орденского капитула, 2005, s. 148.