Міхал Ежавіч Бярновіч (польск.: Michał Bernowicz, руск.: Михал Георгиевич Бернович), 24 верасня 1734, маёнтак Бабоўня, Новагародскае ваяводства, Вялікае Княства Літоўскае, Рэч Паспалітая — пасля 1810), — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай і Расійскай Імперыі.

Міхал Ежавіч Бярновіч
Герб «Бярновіч»
Герб «Бярновіч»
староста крэўскі[d]
пасол на Сойм Рэчы Паспалітай[d]
падчашы новагародскі[d]
суддзя земскі новагародскі[d]
абозны новагародскі[d]
прадвадзіцель дваранства Мінскай губерні
1797 — 1799
Папярэднік Францішак Сапега
Пераемнік Юзаф Матэвушавіч Ваньковіч
маршалак шляхты Слуцкага павета
1795 — 1802
Пераемнік Казімір Рэйтан[d]
Нараджэнне 24 верасня 1734(1734-09-24)
Смерць 1810
Расійская імперыя
Род Бярновічы
Бацька Ежы Бярновіч[d]
Маці Караліна-Кацярына Гардына
Жонка 1) Марыяна Вайніловіч, 2) Кацярына Юзафаўна Валовіч
Дзеці Сервацы (Сервацы-Станіслаў-Антон) Міхалавіч Бярновіч (1784—каля 1835), слуцкі павятовы маршалак (1808—1811); Юзаф Міхалавіч Бярновіч (1788 — пасля 1835)
Веравызнанне каталік
Член у
Узнагароды
Ордэн Белага арла
Ордэн Белага арла
Ордэн Святога Станіслава
Ордэн Святога Станіслава

Біяграфія правіць

Паходжанне правіць

Належаў да каталіцкага сярэднезаможнага шляхецкага роду Бярновічаў. Нарадзіўся ў сям’і Ежы Ежавіча-Вільгельмавіча Бярновіча і яго жонкі шляхцянкі-каталічкі Караліны-Кацярыны Гардыны.

Службовая дзейнасць правіць

Службовую кар’еру рабіў у родным Новагародскім ваяводстве, дзе абіраўся і прызначаўся на розныя земскія пасады: новагародскі каптуровы суддзя (1763—1768), новагародскі абозны (1768—1779), новагародскі падчашы (1779—1783), новагародскі земскі суддзя (1783—1795). Акрамя гэтага ад князёў Радзівілаў, уласнікаў Слуцкага княства, атрымаў іх прыдворную пасаду слуцкага падкаморага (1792—1794).

Быў вельмі актыўным і аўтарытэтным у публічным жыцці. Выбіраўся паслом ад Новагародскага ваяводства на элекцыйны сойм Рэчы Паспалітай (1763) і на іншыя соймы (у 1780, 1788, 1790 і 1792). Выбіраўся таксама дэпутатам ад Новагародскага ваяводства на Трыбуналы ВКЛ (1767, 1774), дзе выбіраўся пісарам Трыбунала. У 1766 годзе быў выбраны камісарам па люстрацыі «дымоў» у Новагародскім ваяводстве, а ў 1780 і 1782 гадах камісарам скарбовай камісіі ВКЛ,

На Чатырохгадовым сойме (1788—1792) Міхал Бярновіч разам з паслом ад Браслаўскага павета Тамашам Ваўжэцкім выступіў з ініцыятывай стварэння ў дзяржаве цывільна-вайсковых камісій, якія і былі створаны пастановай сойма ад 6 лістапада 1789.

Атрымаў ордэн Святога Станіслава і ордэн Белага Арла.

Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай і стварэння Мінскай губерні і Слуцкага павета, 10 верасня 1793 годзе быў выбраны ў склад дэлегацыі паслом ад Слуцкага павета ў Санкт-Пецярбург, а ў 1795 годзе быў выбраны на пасаду слуцкага павятовага маршалка (1795—1802) і некалькі раз пераабіраўся. У 1797—1799 годзе выконваў абавязкі мінскага губернскага маршалка. У 1796 годзе атрымаў чын правадзейнага стацкага саветніка.

Пазней, сын Міхала Сервацы Міхалавіч Бярновіч (1784—каля 1835) будзе выбраны на пасаду слуцкага павятовага маршалка (1808—1811).

Маёнткі правіць

 
Палац у Грозаве, пабудаваны Мержаеўскімі. Малюнак Напалеона Орды, 1870-я гады.

Валодаў маёнткамі ў Новагародскім ваяводстве (Грозаў, Стараселле, Цяпкоў (Сцяпкова), Бабоўня).

У 1748 атрымаў каралеўскі прывілей Аўгуста III на закладанне мястэчка ў маёнтку Бабоўня (пад апякунствам свайго дзядзькі Міхала Мержаеўскага). Атрымаў у валоданне Карачэўскае (Крэўскае) староства — быў карачэўскім (крэўскім) старостам (1763—1775).

Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай маёнткі Міхала Бярновіча аказаліся адміністрацыйна ў Слуцкім павеце (Грозаў, Стараселле, Цяпкоў) і Нясвіжскім павеце (Бабоўня) Мінскай губерні. У 1810 годзе ў маёнтку Бабоўня (Бабоўня, Грозаў, Стараселле, Цяпкоў), які ўжо быў у складзе Слуцкага павета пасля скасавання Нясвіжскага павета, мелася 298 рэвізскіх душ. Пазней маёнтак Грозаў перайшоў у валоданне Мержаеўскіх, якія ў сярэдзіне XIX ст. пабудавалі там палац у стылі класіцызм.

Сям’я правіць

За жыццё меў дзве жонкі — Марыяна Вайніловіч і Кацярына Валовіч. Меў двух сыноў: Сервацы (Сервацы-Станіслаў-Антон) Міхалавіч Бярновіч (1784—каля 1835), слуцкі павятовы маршалак (1808—1811), які ажаніўся са шляхцянкай-каталічкай Аляксандрай Абуховіч са Слуцкага павета; і Юзаф Міхалавіч Бярновіч (1788 — пасля 1835), які ажаніўся са шляхцянкай-каталічкай Тэрэзай Вайніловіч са Слуцкага павета.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Акаловіч, Л. А. Бярновічы / Л. А. Акаловіч // Энцыкл. гіст. Беларусі : у 6 т. — Мінск, 1993 — Т. 2. — С. 170.
  • Раюк, А. Р. Лёс і погляды мінскага губернскага прадвадзіцеля дваранства (1863—1877) Яўстаха Прушынскага на этнаканфесіянальную сітуацыю ў Беларусі / А. Р. Раюк // Беларуская этнаграфія, этналогія і антрапалогія : зб. навук. артыкулаў. — Мінск : Бел. навука, 2022. — Вып. 1. — С. 79—89.
  • Раюк, А. Р. Нефармальныя сувязі паміж дваранствам Мінскай губерні ў 1795—1863 гг. / А. Р. Раюк // Гісторыя і грамадазнаўства. — 2020. — № 1. — С. 58—63.
  • Раюк, А. Р. Нефармальныя сувязі паміж губернскім дваранствам у Беларусі ў 1795—1863 гг. / А. Р. Раюк // Пытанні мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фалькларыстыкі / Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы Нац. акад. навук Беларусі; навук. рэд. А. І. Лакотка. — Мінск : Права і эканоміка, 2008. — Вып. 4. — С. 406—412.
  • Швед, В. В. Масоны і ложы на землях Беларусі (канец XVIII — першая чвэрць XIX ст.) : біябібліягр. слоўн. / В. В. Швед. — Гродна : ГрДУ, 2007. — 275 с.