Miхал Ромер (польск.: Michał Józef Römer, 14 верасня 177814 студзеня 1853) — грамадска-палітычны дзеяч Расійскай імперыі, масон.

Miхал Ромер
Michał Józef Römer
Партрэт пэндзля Яна Рустэма
Партрэт пэндзля Яна Рустэма
маршалак шляхты Троцкага павета
1814 — 1817
маршалак шляхты Віленскай губерні
з 1817
Нараджэнне 14 верасня 1778(1778-09-14)
Смерць 14 студзеня 1853(1853-01-14) (74 гады)
Месца пахавання
Род Ромеры
Бацька Стэфан Дамінік Ромер[d]
Маці Ганна з Пацаў[d][1]
Жонка Рахеля з дэ Раесаў[d]
Дзеці Эдвард Ян Ромер, Севярын Ромер[d] і Міхал Стэфан Ромер[d]
Член у
Адукацыя
Дзейнасць палітык, пісьменнік
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

 
Жонка Рахеля дэ Раес

З шляхецкага роду Ромераў. Вучыўся ў Віленскім універсітэце. У 18031813 прэзідэнт 2-га дэпартамента Віленскага галоўнага суда, у 18081818 адзін з трох камісараў Віленскай адукацыйнае судовай камісіі. У вайну 1812 распараджэннем Напалеона I прызначаны прэзідэнтам г. Вільня, але ў верасні 1812 пакінуў пасаду з прычыны канфлікту з французскімі ўладамі, якія збіраліся зачыніць Віленскі ўніверсітэт. У 18141817 маршалак шляхты Троцкага павета, з 1817 — Biленскае губерні. Прыхільнік скасавання прыгоннага права, у 1817 узначальваў дэлегацыю шляхты, якая безвынікова звярталася да цара з адпаведным праектам. Адзін з арганізатараў i кіраўнікоў масонства ў Літве і на Беларусі, майстар Вялікай правінцыйнай Літоўскай ложы «Дасканалае адзінства», якая кіравала дзейнасцю астатніx беларускіх ложаў. Адзін з заснавальнікаў (1819) патрыятычнай арганізацыі В. Лукасінкага «Нацыянальнае масонства», сябар Патрыятычнага таварыства, паплечнік Т.Зана. У маі 1826 арыштаваны, зняволены ў Варшаўскай турме, потым у Петрапаўлаўскай крэпасці Санкт-Пецярбурга да 1830. У 18301832 у ссылцы ў г. Варонеж. Пасля вяртання на радзіму адышоў ад грамадскай дзейнасці.

Пахаваны разам з жонкай Рахеляй дэ Раес у сямейнай капліцы Ромераў у касцёле Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Троках. У сярэдзіне XIX стагоддзя скульптар Казімір Ельскі (1782—1867) стварыў для іх класіцыстычныя надмагіллі, упрыгожаныя скульптурнымі выявамі памерлых і алегарычнымі кампазіцыямі[2].

Зноскі

  1. Pacowie : materyjały historyczno-genealogiczne / пад рэд. J. WolffСПб.: 1885. — С. 301. — 377 с.
  2. RÖMERIŲ KOPLYČIA(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 жніўня 2022. Праверана 28 красавіка 2020.

Спасылкі правіць