Міхал Хамінскі

духоўны пісар вялікі літоўскі

Міхал Хамінскі (польск.: Michał Chomiński; 1729 — 17 ліпеня 1803, Вільня) — рэлігійны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Міхал Хамінскі
Герб
пісар вялікі духоўны літоўскі
21 чэрвеня 1788 — 1790
Папярэднік Адам Нарушэвіч
Пераемнік Каспар Гедройц[d]
дапаможны біскуп
5 жніўня 1765 — 12 красавіка 1776
Дыяцэзія Каўнаская архідыяцэзія
тытулярны біскуп
з 5 жніўня 1765
Дыяцэзія Элуса[d]
Дзейнасць каталіцкі святар, каталіцкі дыякан, каталіцкі біскуп
Нараджэнне 1729 ці каля 23 сакавіка 1730(1730-03-23)
Смерць 16 ліпеня 1803(1803-07-16) ці 17 ліпеня 1803(1803-07-17)
Пахаванне
Дынастыя Хамінскія[d]
Бацька Гіляры Хамінскі[d]
Маці Ганна з Копцяў[d]

Узнагароды
ордэн Святога Станіслава ордэн Белага арла

Біяграфія правіць

Належаў да каталіцкага сярэднезаможнага шляхецкага роду Хамінскіх герба «Ліс». Нарадзіўся ў 1729 годзе ў сям’і Гілярыя Канстанцінавіча Хамінскага (каля 1690 — снежня 1758), харунжага ашмянскага, старосты пагервянскага, уладальніка маёнткаў Гаўе, Верхняе і Рускае Сяло, і Ганны з Копцяў (каля 1700—1800, Рускае Сяло Дзісненскага павета), дачкі Міхала Копаця, старосты ашмянскага і пісара вялікага літоўскага[1].

Біскуп элеўсінскі, канонік Віленскі (1761), суфраган жмудскі (1767), пробашч шавельскі, пісар вялікі літоўскі (з 1788 па 1790)[1].

Памёр 17 ліпеня 1803 года ў Вільні. Пахаваны на Бернардзінскіх могілках у Троках[1].

Узнагароды правіць

Кавалер ордэнаў Св. Станіслава (1777) і Белага Арла (1789)[1].

Зноскі

  1. а б в г ХОМИНСКИЙ Францишек-Ксаверий Гилярьевич // Минские губернаторы, вице-губернаторы и губернские предводители дворянства (1793-1917) : биографический справочник / сост. Ю.Н. Снапковский; редкол.: В.И. Адамушко [и др.]. — Минск: Беларусь, 2016. — 398 с. — ISBN 978-985-01-1200-2.