Міхась Міхайлавіч Белы (2 мая 1931, в. Мікалаеўшчына Стаўбцоўскага павета Навагрудскага ваяводства, цяпер Стаўбцоўскі раён Мінскай вобласці - 18 жніўня 1970, Стоўбцы) - выступаў супраць палітыкі русіфікацыі Беларусі; вязень ГУЛАГа. Пляменнік Якуба Коласа.

Міхась Белы
Дата нараджэння 2 мая 1931(1931-05-02)
Месца нараджэння
Дата смерці 18 жніўня 1970(1970-08-18) (39 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Міхась Казіміравіч Белы[d]
Маці Юзэфа Міхайлаўна Міцкевіч[d]
Альма-матар

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Сын Міхася Казіміравіча Белага (18861966, вясковая мянушка — Зімок) і Юзэфы Міхайлаўны з Міцкевічаў, роднай сястры Я. Коласа. Меў братоў Сымона і Лявона.

Да 1953 вучыўся ў школе Мікалаеўшчыны, а пасля ў тым жа годзе паступіў у Інстытут народнай гаспадаркі ў Мінску на гандлёва-эканамічны факультет (спецыяльнасць - бухгалтар).

У 1957 дапамог свайму брату Лявону Беламу распаўсюджваць улёткі ў абарону беларускай мовы (змест улёткі складаў верш Лявона Белага «Усе народы прагнуць сваёй волі, ўлады, песні...»). Белы развесіў улёткі на сваім факультэце, а таксама на плоце ля Медыцынскага інстытута.

Падчас аднаго са спатканняў братоў у рэстаране, дзе яны знаходзіліся, завязалася бойка. У выніку Лявон і Міхась Белыя трапілі ў пастарунак. Пры іх быў знойдзены пачак улётак - справа пачала разгортвацца. На закрытым судовым працэсе браты Белыя былі прызнаныя віноўнымі паводле арт. 67 (антысавецкая агітацыя і прапаганда). Міхась атрымаў тэрмін у 7 гадоў зняволення, ягоны брат Лявон - 10 гадоў.

Этапам Белы быў накіраваны ў лагер Явас на станцыі Поцьма Мардоўскай АССР. Пасля тэрмін быў скарочаны на 4 гады. Зняволенне не дало Беламу магчымасці скончыць апошні, чацвёрты, курс і атрымаць дыплом.

Міхась Белы быў вызвалены ў 1961 і вярнуўся на Радзіму. Скончыў навучанне і атрымаў дыплом. Працаваў бухгалтарам у Новым Свержані і Стоўбцах.

Літаратура правіць

  • Дэмакратычная апазыцыя Беларусі: 1956-1991. Пэрсанажы і кантэкст. Менск: Архіў Найноўшае Гісторыі, 1999. ISBN 985-6374-08-1