Міха́сь Пацу́к (1950, Перароўскі Млынок[1], Жыткавіцкі раён Гомельскай вобласці — 2004) — беларускі спявак. Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь[2].

Міхась Пацук
Дата нараджэння 1950
Месца нараджэння
Дата смерці 2004
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі спявак
Інструменты тэнар
Калектыў Дзяржаўны народны хор БССР, «Харошкі», «Вяселле», «Свята», «Радавод»
Узнагароды
Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў вёсцы Перароўскі Млынок у шматдзетнай сям’і. Скончыўшы васьмігодку, паступіў у культпрасветвучэльню, а пасля на акцёрскае аддзяленне Тэатральна-мастацкага інстытута. Пасля трэцяга курсу пайшоў працаваць у Дзяржаўны народны хор БССР.

Валодаў каларытным тэнарам. Быў салістам ансамбляў «Харошкі», «Вяселле», «Свята», мастацкім кіраўніком ансамблю «Радавод». Збіраў беларускі фальклор.

Забіты рабаўнікамі яго кватэры. Рабаўнікамі былі знаёмы музыканта і два ягоныя паплечніка. Злачынцы грошай не знайшлі, але забралі з сабой тэхніку і тэлефон з вызначальнікам. Пазней іх пасадзілі на 25, 23 і 12 гадоў турмы адпаведна.

Зноскі

  1. Шалахоўскі, Аляксей. Міхась Пацук. Наша Ніва (15 кастрычніка 2004). Праверана 10 чэрвеня 2018.
  2. dvAlex.. Беларусские музыканты, которых с нами нет… (руск.). Культура и отдых. Делаем вместе (1 кастрычніка 2017). Праверана 10 чэрвеня 2018.

Літаратура правіць