Міхась Якаўлевіч Адзярыха

Міхась Якаўлевіч (Якубавіч) Адзярыха (ліпень 1904, в. Белічы, Слуцкі павет, Мінская губерня, цяпер Слуцкі раён, Мінская вобласць — 5 студзеня 1938, Віцебск, турма НКУС) — краязнавец, педагог, брат Цімафея Адзярыхі.

Міхась Якаўлевіч Адзярыха
Дата нараджэння 14 ліпеня 1904(1904-07-14)
Месца нараджэння
Дата смерці 5 студзеня 1938(1938-01-05) (33 гады)
Месца смерці
Род дзейнасці навуковец
Альма-матар

Біяграфія правіць

З 1922 вучыўся ў БДУ, скончыў педагагічны факультэт БДУ. Даследаваў руіны замка ў Койданаве. Удзельнічаў у краязнаўчым руху. Падчас арышту сакратар часопісу «Асвета». Арыштаваны 6.3.1927 у Мінску па адрасе: вул. Свярдлова, д. 77, кв. 1. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ 23.9.1927 як «член антысавецкага гуртка» да 3 гадоў ссылкі. Жыў у Вятцы, Тыфлісе (Тбілісі). Зноў арыштаваны 18.11.1937 у Віцебску, дзе працаваў выкладчыкам у школе для дарослых пры фабрыцы імя Кагановіча. 14.12.1937 асуджаны асобай нарадай пры НКУС СССР як «член ПАВ» да ВМП. Расстраляны 5.1.1938 у віцебскай турме НКУС. Па першай справе рэабілітаваны трыбуналам БВА 3.12.1957, па другой — пpакуpатуpай Беларусі 22.5.1992. Справы Міхася Адзярыхі № 33688-с (з фотаздымкам) і № 6942-п захоўваюцца ў архіве КДБ Беларусі і ў архіве УКДБ Віцебскай вобласці.

Творы правіць

  • Апісанне Койданаўскага замка // Наш край. 1926, № 1.

Зноскі

Літаратура правіць