Міхаіл Аляксандравіч Алексенка
Міхаіл Аляксандравіч Алексенка (1861 — 3 лістапада 1920, Харкаў) — украінскі батанік, прыват-дацэнт, альголаг і брыёлаг.
Міхаіл Аляксандравіч Алексенка | |
---|---|
Дата нараджэння | 1861 |
Дата смерці | 3 лістапада 1920 |
Месца смерці | |
Род дзейнасці | альголаг, брыёлаг |
Альма-матар |
|
Жыццяпіс правіць
Нарадзіўся ў сям’і палтаўскага памешчыка, дакладная дата і месца нараджэння невядомыя.
Скончыў Харкаўскі ўніверсітэт. У гэтым жа ўніверсітэце працаваў з 1896 да канца жыцця. З 1888 года член, з 1907 да 1920 — навуковы сакратар Таварыства прыродазнаўцаў пры Харкаўскім універсітэце.
Адным з першых Алексенка пачаў сістэматычна вывучаць водарасці і імхі на тэрыторыі Украіны (Харкаўшчына, Палтаўшчына, Чарнігаўшчына), а таксама ў былой Курскай і іншых губернях; апісаў шэраг новых відаў водарасцяў.
Зноскі
Літаратура правіць
- Українська радянська енциклопедія : у 12 томах / за ред. М. Бажана. — 2-ге вид. — К.: Головна редакція УРЕ, 1974–1985.
- Енциклопедія українознавства . У 10-х томах. / Головний редактор Володимир Кубійович . — Париж, Нью-Йорк: «Молоде життя »-«НТШ »; 1954—1989, 1993—2000.