Міхаіл Аляксеевіч Безбародаў

Міхаіл Аляксеевіч Безбародаў (14 лістапада 1898, г. Пецярбург — 3 лютага 1983) — беларускі савецкі вучоны ў галіне фізічнай хіміі і тэхналогіі шкла і сілікатаў. Акадэмік АН БССР (1950, член-карэспандэнт з 1947), доктар тэхнічных навук (1938), прафесар (1934)[1].

Міхаіл Аляксеевіч Безбародаў
Дата нараджэння 14 лістапада 1898(1898-11-14)
Месца нараджэння
Дата смерці 3 лютага 1983(1983-02-03) (84 гады)
Грамадзянства
Род дзейнасці хімік, навуковец, фізік
Навуковая сфера фізічная хімія, тэхналогія шкла і сілікатаў
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук
Навуковае званне акадэмік НАНБ, прафесар
Партыя
Прэміі
Сталінская прэмія
Узнагароды Дзяржаўная прэмія СССР — 1951Ордэн «Знак Пашаны»

Біяграфія правіць

Скончыў Петраградскі тэхналагічны інстытут у 1923. У 1935-41 і 1945-61 прафесар, загадчык кафедры шкла і сілікатаў БПІ, у 1950-60 загадчык лабараторыі фізікахімію і тэхналогіі сілікатаў Інстытута агульнай і неарганічнай хіміі АН БССР[1].

Навуковая дзейнасць правіць

Навуковыя працы па сінтэзу неарганічнага шкла, інтэнсіфікацыі працэсаў шклоўтварэння, вывучэнню залежнасці уласцівасцяў шклопадобных сістэм ад іх хімічнага складу і будовы[1]. Распрацаваў метад датыроўкі і вызначэння лакальнай прыналежнасці старажытнага і сярэднявечнага шкла на падставе яго хімічнага тып[1].

Навуковыя працы правіць

Аўтар больш за 370 навуковых прац, у тым ліку 20 манаграфій[2].

  • Очерки по истории русского стеклоделия. М.: Промстройиздат, 1952.
  • Камни и свили в стекле. 3 изд. М.: Промстройиздат, 1953.
  • Синтез и строение силикатных стекол. Мн.: Наука и техника, 1968.
  • Химическая устойчивость силикатных стекол. Мн.: Наука и техника, 1972.
  • Вязкость силикатных стекол. Мн.: Наука и техника, 1975.
  • Стеклокристаллические материалы. Мн.: Наука и техника, 1982.

Узнагароды правіць

Дзяржаўная прэмія СССР 1951 за манаграфіі «М. В. Ламаносаў і яго праца па хіміі і тэхналогіі сілікатаў» (М.; Л., 1948) і «Дзмітрый Іванавіч Вінаградаў — стваральнік рускага фарфору» (М.; Л., 1950)[2].

Узнагароджаны ордэнамі «Знак Пашаны» (1945, 1948), медалямі[2].

Зноскі

  1. а б в г Безбородов Михаил Алексеевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 47. — 737 с.
  2. а б в Акадэмік БЕЗБАРОДАЎ Міхаіл Аляксеевіч (руск.)

Літаратура правіць

  • Михаил Алексеевич Безбородов (К 100-летию со дня рождения) // Весці НАН Беларусі. Сер. хім. навук. 1999, № 1.

Спасылкі правіць