Міхаіл Антонавіч Старавойтаў

Герой Савецкага Саюза

Міхаіл Антонавіч Стараво́йтаў[1] (7 чэрвеня 1923, вёска Якімавічы, Клімавіцкі раён, Магілёўская вобласць — 11 красавіка 1944, Адэская вобласць) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).

Міхаіл Антонавіч Старавойтаў
Дата нараджэння 7 мая 1923(1923-05-07)
Месца нараджэння
Дата смерці 11 красавіка 1944(1944-04-11) (20 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР
Род войскаў пяхота
Гады службы 19411944
Званне радавы
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна

Біяграфія правіць

На франтах Вялікай Айчыннай вайны з 1941 года. Удзельнік баёў на Заходнім, Паўднёва-Заходнім, Стэпавым і 3-м Украінскім франтах.

Радавы М. Старавойтаў вызначыўся 25 сакавіка 1944 года на тэрыторыі Адэскай вобласці ў раёне сяла Вынаградны Сад. Пасля фарсіравання ракі Паўднёвы Буг 25—26 сакавіка прымаў удзел у адбіцці контратак праціўніка. Быў паранены і памёр ад ран[1][2].

Пахаваны ў сяле Райкі Вялікаміхайлаўскага раёна Адэскай вобласці[3].

Памяць правіць

Імем Героя названы школа[3] ў аграгарадку Мілаславічы Клімавіцкага раёна і вуліца[4] ў горадзе Клімавічы.

Зноскі

  1. а б БелЭн 2002.
  2. Паводле Інфармацыя на сайце az-libr.ru (руск.) загінуў у баі 11 красавіка 1944 г.
  3. а б Інфармацыя на сайце az-libr.ru (руск.)
  4. Сайт Магілёўскай абласной бібліятэкі(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2014. Праверана 3 кастрычніка 2014.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць