Міхаіл Васільевіч Лытысаў

Міхаіл Васільевіч Лытысаў (15 лістапада 1902, в. Блізяціна, Невельскі раён — 13 лютага 1979) — работнік сельскай гаспадаркі, Герой Сацыялістычнай Працы.

Міхаіл Васільевіч Лытысаў
Дата нараджэння 18 лістапада 1902(1902-11-18)
Месца нараджэння
Дата смерці 13 лютага 1979(1979-02-13) (76 гадоў)
Партыя
Узнагароды і прэміі
Герой Сацыялістычнай Працы медаль «Серп і Молат»
ордэн Леніна ордэн Леніна ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны»

Біяграфія правіць

З 1925 года кіраваў калгасам на Невельшчыне. У гады Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у партызанскім руху на Беларусі. Пасля заканчэння вайны застаўся працаваць на беларускай зямлі ў Глыбоцкім раёне. У 1946—1967 гадах М. В. Лытысаў быў старшынёй калгаса «Перамога» Глыбоцкага раёна. Паступова ў калгасе павялічыўся ўраджай збожжавых. Былі пабудаваны жывёлагадоўчыя памяшканні, амаль у тры разы павялічылася пагалоўе жывёлы. У 1949 годзе кожны гектар льна-даўгунца даў па 6 цэнтнераў валакна і 7 цэнтнераў насення.

Калгас «Перамога» быў пастаянным удзельнікам усесаюзных і дзяржаўных сельскагаспадарчых выстаў, узнагароджваўся медалямі і дыпломамі. Вопыт перадавых ільноводаў знайшоў шмат паслядоўнікаў.

За атрыманне высокага ўраджаю ільну ў 1950 годзе прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы.

З 1968 года знаходзіўся на пенсіі.

Узнагароды правіць

Літаратура правіць

  • Лытысов Михаил Васильевич // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник / сост.: И. Н. Кулан, В. И. Козак, Е. Е. Соколов; под общ. ред. А. Н. Новикова. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2014. — С. 142.