Міхаіл Васільевіч Селькін
Міхаіл Васільевіч Селькін (30 жніўня 1947, Ветка, Гомельская вобласць — 17 красавіка 2023, Гомель) — беларускі навуковец-алгебраіст, выбітны прадстаўнік Гомельскай алгебраічнай школы, рэктар Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны (1999—2004), член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2000—2004).
Міхаіл Васільевіч Селькін | |
---|---|
Дата нараджэння | 30 жніўня 1947 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 красавіка 2023 (75 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | матэматык |
Навуковая сфера | алгебра |
Месца працы | |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Аляксандр Мікалаевіч Скіба |
Узнагароды |
Біяграфія правіць
З адзнакай скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт (1969). У 1978 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю і стаў кандыдатам фізіка-матэматычных навук. У 1998 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Максімальныя падгрупы ў тэорыі класаў канчатковых груп». Працаваў старшым выкладчыкам, дацэнтам, намеснікам дэкана, дэканам матэматычнага факультэта, першым прарэктарам Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны, рэктарам гэтага ўніверсітэта. Прафесар. Член-карэспандэнт Беларускай акадэміі адукацыі.
У 2000—2004 гадах — дэпутат Савета Рэспублікі ад Гомельскай вобласці. Быў членам Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўству і дзяржаўнаму будаўніцтву.
Памёр 17 красавіка 2023 года[1].
Навуковыя працы правіць
- Селькин М. В. Максимальные подгруппы в теории классов конечных групп. — Мінск: Беларуская навука, 1997.
Узнагароды правіць
- Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь (1997).
- Ганаровы грамадзянін г. Гомеля (2002).
Зноскі
Літаратура правіць
- Селькін Міхаіл Васілевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 309. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі правіць
- Селькін Міхаіл Васілевіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»