Міхаіл Вячаслававіч Грыб

Міхаіл Вячаслававіч Грыб (нар. 29 ліпеня 1980, Мінск, БССР, СССР) — беларускі службовец. Начальнік галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінскага гарвыканкама з 29 кастрычніка 2020 года. Генерал-маёр міліцыі (2020)[1].

Міхаіл Вячаслававіч Грыб
Сцяг Начальнік Галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінскага гарвыканкама
з 29 кастрычніка 2020
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Раман Галоўчанка
Папярэднік Іван Уладзіміравіч Кубракоў
Нараджэнне 29 ліпеня 1980(1980-07-29) (43 гады)
Адукацыя
Ваенная служба
Гады службы 1999 — цяперашні час
Прыналежнасць рэжым Лукашэнкі
Званне
Генерал-маёр
Генерал-маёр
генерал-маёр міліцыі
Камандаваў ГУУС Мінскага гарвыканкама
Узнагароды
ордэн «За службу Радзіме» III ступені медаль «За адзнаку ў ахове грамадскага парадку» медаль «За бездакорную службу» I ступені медаль «За бездакорную службу» II ступені медаль «За бездакорную службу» III ступені Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Біяграфія правіць

Скончыў Мінскую спецыяльную сярэднюю школу, Акадэмію Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь і Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Службу ў органах унутраных спраў пачаў у 1999 годзе ўчастковым інспектарам Цэнтральнага РУУС Мінска  (бел. (тар.)).

У 2006 годзе з пасады намесніка начальніка аховы грамадскага правапарадку Цэнтральнага РУУС Мінска  (бел. (тар.)) пераведзены ў Мінскае РУУС[удакладніць] на пасаду намесніка начальніка міліцыі грамадскай бяспекі і спецыяльнай міліцыі. У 2007 годзе стаў намеснікам начальніка Мінскага РУУС[удакладніць][2].

З 24 лютага па 25 жніўня 2011 года працаваў намеснікам начальніка міліцыі грамадскай бяспекі УСС Мінскага аблвыканкама  (бел. (тар.)).

З 2011 па 2017 год працаваў намеснікам начальніка Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Беларусі — начальнікам упраўлення па грамадзянстве, пашпартнай працы і выезду за мяжу.

У маі 2017 года прызначаны намеснікам начальніка ГУУС Мінгарвыканкама — начальнікам міліцыі грамадскай бяспекі.

З 28 сакавіка 2019 года[3] па 30 кастрычніка 2020 года палкоўнік міліцыі Грыб працаваў начальнікам упраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама  (бел. (тар.)). З 2019 года старшыня Віцебскай абласной арганізацыйнай структуры БФСТ «Дынама».

29 кастрычніка 2020 года прызначаны начальнікам галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінскага гарвыканкама[4]. На наступны дзень яму было прысвоена воінскае званне генерал-маёра міліцыі[1].

Узнагароды правіць

Санкцыі ЕС, ЗША і іншых краін правіць

21 чэрвеня 2021 года Грыб быў уключаны ў Чорны спіс Еўрасаюза[5]. Згодна з рашэннем Савета Еўрапейскага саюза экс-начальнік упраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама і начальнік ГУУС Мінгарвыканкама нясе адказнасць за «дзеянні міліцыі, адпаведна ў Віцебскай вобласці да кастрычніка 2020 года і ў Мінску з кастрычніка 2020 года, уключаючы гвалтоўныя рэпрэсіі супраць мірных дэманстрантаў і парушэнні права на мірныя сходы і свабоду слова», — сур’ёзныя парушэнні правоў чалавека і рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі[6].

Таксама з 21 чэрвеня 2021 года Грыб знаходзіцца ў санкцыйным спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША[7]. Акрамя таго, Грыба ў свой санкцыйны спіс уключыла Швейцарыя[8][9], а 6 ліпеня да чэрвеньскага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[10].

Зноскі

  1. а б Указ Президента Республики Беларусь от 30 октября 2020 г. № 398 «О присвоении специального звания» (руск.). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (3 лістапада 2020). Праверана 3 лістапада 2020.
  2. kypbep. 8 фактов про Михаила Гриба, нового начальника витебской милиции (руск.). Витебский Курьер (29 сакавіка 2019). Архівавана з першакрыніцы 2 снежня 2020. Праверана 29 верасня 2021.
  3. Принятие кадровых решений
  4. Указ Президента Республики Беларусь от 29 октября 2020 г. № 395 «О М. В. Грибе» (руск.). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (3 лістапада 2020). Праверана 3 лістапада 2020.
  5. Хто ў чацьвёртым пакеце санкцыяў Эўразьвязу. Поўны сьпіс (бел. (тар.)). Беларуская служба Радыё «Свабода» (21 чэрвеня 2021). Праверана 10 верасня 2021.
  6. Council Implementing Regulation (EU) 2020/1387 of 2 October 2020 implementing Article 8a(1) of Regulation (EC) No 765/2006 concerning restrictive measures in respect of Belarus // Official Journal of the European Union L 319 I
  7. Treasury and International Partners Condemn Ongoing Human Rights Abuses and Erosion of Democracy in Belarus (англ.). Міністэрства фінансаў ЗША (21 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 28 верасня 2021. Праверана 28 верасня 2021.
  8. Shields, Michael; Liffey, Kevin. Swiss widen sanctions list against Belarus (англ.). Reuters (7 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2021. Праверана 10 ліпеня 2021.
  9. Sanctions program: Belarus: Verordnung vom 11. Dezember 2020 über Massnahmen gegenüber Belarus (SR 946.231.116.9), Anhang 1 Origin: EU Sanctions: Art. 2 Abs. 1 (Finanzsanktionen) und Art. 3 Abs. 1 (Ein- und Durchreiseverbot) (англ.). Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаннях  (ням.) (7 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2021. Праверана 10 ліпеня 2021.
  10. Declaration by the High Representative on behalf of the European Union on the alignment of certain third countries with the Council Decision (CFSP) 2021/1002 concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus (англ.). Савет Еўрапейскага саюза (6 ліпеня 2021). Праверана 10 верасня 2021.