Міхаіл Георгіевіч Данілевіч

Міхаіл Георгіевіч Данілевіч (нар. 8 лістапада 1882, хутар каля в. Ула, Віцебская губерня — 5 верасня 1956, Ленінград) — вучоны, медык-інфекцыяніст, прафесар. Быў членам праўлення Ленінградскага таварыства дзіцячых урачоў і таварыства мікрабіёлагаў, эпідэміёлагаў і інфекцыяністаў, арганізатарам Камітэта па дзіцячых кропельных інфекцыях у Ленінградзе. Рашэннем Вучонага савета Санкт-Пецярбургскай педыятрычнай медыцынскай акадэміі кафедры інфекцыйных захворванняў прысвоена імя прафесара Міхаіла Георгіевіча Данілевіча.

Міхаіл Георгіевіч Данілевіч
Дата нараджэння 26 кастрычніка 1882(1882-10-26)
Месца нараджэння
Дата смерці 5 верасня 1956(1956-09-05) (73 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера педыятрыя
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Аляксандр Мікалаевіч Шкарын[d] і Мікалай Іванавіч Краснагорскі[d]
Вядомыя вучні Галіна Аляксандраўна Цімафеева[d]

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 8 лістапада 1882 года на хутары каля в. Ула Віцебскай губерні.

У 1910 годзе скончыў Ваенна-медыцынскую акадэмію ў Пецярбургу, у 1912 годзе — інтэрнатуру ў Выбаргскай дзіцячай бальніцы. Працаваў у Мікалаеўскай дзіцячай бальніцы, старшым урачом інфекцыйных аддзяленняў бальніцы імя Н. Ф. Філатава. Адначасова быў асістэнтам на кафедрах дзіцячых і інфекцыйных хвароб у Петраградскім медыцынскім інстытуце. З 1925 года загадваў Васілевостраўскай дзіцячай бальніцай і з’яўляўся старшым навуковым супрацоўнікам Інстытута аховы мацярынства і дзяцінства. Працаваў у 1934—1956 гадах загадчыкам кафедры дзіцячых інфекцый у Ленінградскім педыятрычным медыцынскім інстытуце, у НДІ дзіцячых інфекцый. Удзельнічаў у стварэнні савецкай сістэмы аховы здароўя, будаўніцтве дзіцячых бальніц, амбулаторый. Намаганнямі М. Г. Данілевіча ў Ленінградзе была створана сетка дзіцячых інфекцыйных стацыянараў, якая ўключала ў сябе акрамя клінікі кафедры НДІ дзіцячых інфекцый, шпіталь імя Н. Ф. Філатава, дзіцячую інфекцыйную бальніцу № 3, дзіцячую інфекцыйную бальніцу ім К. Лібкнехта, дзіцячую інфекцыйную бальніцу № 13, дзіцячую бальніцу Л. Пастера.

Навуковая дзейнасць правіць

Прафесар Данілевіч апублікаваў каля 150 навуковых прац, у тым ліку 5 манаграфій, прысвечаных пераважна такім хваробам, як шкарлятына, дыфтэрыя, дызентэрыя. Першы ў расійскай навуцы сфармуляваў паняцце «перакрыжаваныя інфекцыі». Вывучыўшы іх ролю ў дзіцячай смяротнасці, ён прапанаваў сістэму прафілактыкі ўнутрыбальнічных заражэнняў.

Літаратура правіць

  • Данілевіч Міхаіл Георгіевіч // Імёны, асобы, лёсы: ураджэнцы Віцебшчыны ў далёкім і блізкім замежжы / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. — Мінск : Літаратура і мастацтва, 2012. — С. 101—102.
  • Данілевіч Міхаіл Георгіевіч // Нашы землякі ў далёкім і блізкім замежжы : біяграфічны даведнік / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. — Віцебск : Витебская областная типография, 2007. — С. 60-61.
  • Данілевіч Міхаіл Георгіевіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Бешанковіцкага раёна / рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1991. — С. 410—411.
  • Мацкевіч, В. Данілевіч Міхаіл Георгіевіч / В. Мацкевіч // Сузор’е беларускага памежжа: беларусы і народжаныя ў Беларусі ў суседніх краінах : энцыклапедычны даведнік / рэдкал.: А. Адамковіч [і інш.]. — Мінск : Энцыклапедыкс, 2014. — С. 154.