Міхаі́л (Міхал) Куле́ша (літ.: Mykolas Kuleša, польск.: Michał Kulesza; 26 лістапада 1799 — 6 лістапада 1863) — беларуска-польскі мастак, адзін з першых літографаў на тэрыторыі былога Вялікага Княства Літоўскага. Шмат вандруючы па тэрыторыях сучасных паўднёвай Літвы, паўднёва-ўсходняй Беларусі і паўночна-ўсходняй Польшчы, Кулеша стварыў рэдкія выявы мясцін першай паловы XIX стагоддзя.

Міхаіл Кулеша
польск.: Michał Kulesza
Фатаграфія
Імя пры нараджэнні Міхаіл Аляксандр Пётр Кулеша
Дата нараджэння 26 лістапада 1799(1799-11-26)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 6 лістапада 1863(1863-11-06) (63 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Вучоба
Мастацкі кірунак рамантызм
Вядомыя працы «Гусары ў чаканні атакі», «Барбара Радзівіл», «Барысаглебская (Каложская) царква, Гродна»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

 
Міхаіл Кулеша. Гетман

Міхаіл Кулеша нарадзіўся ў Вільні ў збяднелай шляхецкай сям'і. Жывучы і працуючы ў шматэтнічным асяродку тагачаснай сталіцы Віленскай губерні Расійскай імперыі, карыстаўся польскім напісаннем свайго прозвішча, Kulesza, і падчас выставак у Францыі называў сябе «польскім мастаком».

Вучыўся ў цыстэрцыянскай пачатковай школе ў Трашкунах, мастацтву пачаў навучацца ў гімназіі ў неакласіцысцкага мастака Яна Дамеля. Вучобу працягваў у Імперскім універсітэце Вільні, дзе асвойваў літаграфію ў Яна Рустэма[2]. Міхаіла Кулешу лічылі адным з найбольш здольных вучняў. Пра яго працаздольнасць сведчыць той факт, што Міхаіл прадаставіў на факультэцкую выстаўку 25 твораў — малюнкі пер'ем, эскізы, копіі карцінаў Рэмбранта.

Падчас вучобы ў каледжы далучыўся да філаматаў[3] і быў арыштаваны за сувязь з імі ў 1823. У 1829 Міхаіл Кулеша атрымаў званне доктара філасофіі мастацтва[4].

Доўгі час быў вольны мастаком, даючы прыватныя заняткі па выяўленчым мастацтве, дапамагаў у літаграфічнай краме Юзафа Азямблоўскага. Падчас падарожжа ў Крым спыняўся на нейкі час у Мінску[5].

У 1837 годзе пераехаў з Вільні ў Крожы дзеля выкладання. Праз два гады быў пераведзены ў Гродна, дзе выкладаў у прыватнай школе[6]. У 1844 перайшоў на працу ў новаадчынены Інстытут высакародных дзяўчын у Беластоку Гродзенскай губерні, дзе і застаўся жыць да смерці[7]. У 1845, падчас паездкі па Берасцейшчыне, гасцяваў у свайго сябра Фелікса Улодака[8].

Творчасць правіць

 
Барысаглебская (Каложская) царква ў Гродне на малюнку Кулешы

Падарожнічаючы па Беларусі і Літве, маляваў відарысы, этуды мясцін. Планаваў выдаць серыю альбомаў з выявамі найцікавейшых мясцін Беларусі, Літвы, Валыні. Аднак пры яго жыцці выйшаў толькі адзін альбом, выдадзены пры дапамозе Юзафа Крашэўскага[9].

Пасля смерці яго творы да Першай сусветнай вайны ўпрыгожвалі хаты ў Мінску, Гродна, Беластоку, Вільні, Варшаве[10]. Малая частка карцін, што захавалася, цяпер знаходзіцца ў Мастацкім музеі ў Вільні.

Зноскі

  1. Michał Kulesza // Artists of the World Online, Allgemeines Künstlerlexikon Online, AKL Online / Hrsg.: A. Beyer, B. SavoyB: K. G. Saur Verlag, Verlag Walter de Gruyter, 2009. — ISSN 2750-6088doi:10.1515/AKL
  2. Антон Лещинский. Основы графики. — Гродна: Гродненский государственный университет имени Янки Купалы, 2003. — ISBN 985-417-503-0.
  3. Korespondencja filomatów: wybór / Zbigniew Sudolski, ed. — Wrocław: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, 1999. — ISBN 83-04-04473-0.
  4. Tadas Adomonis, Nijolė Adomonytė. Lietuvos dailės ir architektūros istorija. — Vilnius: Vilniaus dailės akademijos leidykla, 1997. — ISBN 9986-571-21-9.
  5. Светлана Базылева-Ланько. Яблоки с Марса и книги с Венеры или как сбываются мечты // Библиотечное Дело. — № 24, 114. — ISBN 1727-4893.
  6. Józef Jodkowski. Świątynia warowna na Kołoży w Grodnie. W świetle badań archiwalnych i archeologicznych dokonanych w 1935 r. — Prace i sprawozdania Muzeum w Grodnie. Hrodna: Muzeum w Grodnie, 1936. — Т. 1.
  7. Rima Rutkauskienė. Mykolas Kuleša // Visuotinė lietuvių enciklopedija / Zenonas Rokus Rudzikas, Juozas Tumelis, et al. — Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2007. — Т. 11. — ISBN 978-5-420-01613-8.
  8. С.Я. Сяльверстава. Архіўная копія(недаступная спасылка). Мястэчкі Беларусі. Андрэй Гяцэвіч. Архівавана з першакрыніцы 20 жніўня 2016. Праверана 8 чэрвеня 2014.
  9. Лідскі замак у мастацтве: Міхаіл Кулеша. Новая Лида. Праверана 22 лютага 2012.
  10. Барыс Крэпак. Эцюд вандроўніка на Белым возеры // Культура. — 10-17 снежня 2011. — № 50, 1021.

Літаратура правіць

  • Дробаў Л. М. Беларускія мастакі XIX стагоддзя. — Мн., 1971.
  • Rosińska-Derwojed Anna. Z twórczości malarza białostockiego Michała Kuleszy // Rocznik białostocki. — Т. 1. — ISSN 0080-3421.
  • Rutkauskienė R. Mykolas Kuleša // Visuotinė lietuvių enciklopedija / Zenonas Rokus Rudzikas, Juozas Tumelis, et al.. — Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2007. — Т. 11. — ISBN 978-5-420-01613-8.

Спасылкі правіць