Міхаіл Міхайлавіч Рудкоўскі

Міхаіл (Міхась) Міхайлавіч Рудкоўскі (17 красавіка 1936, в. Востраў Ганцавіцкага раёна — 7 ліпеня 1991) — беларускі паэт і перакладчык.

Міхаіл Міхайлавіч Рудкоўскі
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 17 красавіка 1936(1936-04-17)
Месца нараджэння
Дата смерці 7 ліпеня 1991(1991-07-07) (55 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці перакладчык, паэт
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў Пінскае педагагічнае вучылішча (1955), настаўнічаў у Кукаўскай сямігодцы Ганцавіцкага раёна. У 1960—1962 гадах — літсупрацоўнік ганцавіцкай раённай газеты «Сялянская праўда». Скончыў завочна філалагічны факультэт Брэсцкага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна (1961). У 1962—1981 гадах працаваў старшым рэдактарам літаратурна-драматычных і музычных праграм Брэсцкай студыі тэлебачання. Член Саюза пісьменнікаў СССР (1966).

Творчасць правіць

У рэспубліканскім друку выступаў з вершамі з 1959 года. Аўтар зборнікаў вершаў. Таксама вядомы як перакладчык з украінскай, рускай і польскай моў.

Зборнікі вершаў правіць

  • «Першыя вёрсты» (1963)[1]
  • «Сінія Брады» (1967)[2]
  • «Позвы» (1971)[3]
  • «У краі тым…» (1975)
  • «Векавечная бацькаўшчына» (1976)[4]
  • «Трыгор’е» (1981)
  • «Засцярога» (1984)[5]
  • «Залатазвон» (1986)
  • «Гарынь» (1992)

Памяць правіць

Імя паэта прысвоена Астроўскай сярэдняй школе.

Да святкавання 80-гадавіны нараджэння паэта на сайце УК «Ганцавіцкі раённы краязнаўчы музей» арганізавана віртуальная выстаўка «Міхась Рудкоўскі: „Не вечны чалавек, яго ж памкненні — вечныя!“»[6].

Зноскі

Спасылкі правіць