Міхаіл Паўлавіч Кенька

Міхась (Міхаіл Паўлавіч) Кенька (8 лютага 1947, в. Верацеі, Пастаўскі раён) — беларускі літаратуразнавец, перакладчык. Кандыдат філалагічных навук (1983).

Міхаіл Паўлавіч Кенька
На выставе «Юзаф Крашэўскі ў люстэрку гісторыі». 15 мая 2012
На выставе «Юзаф Крашэўскі ў люстэрку гісторыі». 15 мая 2012
Дата нараджэння 8 лютага 1947(1947-02-08) (77 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці літаратуразнавец, перакладчык
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат філалагічных навук
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Закончыў Магілёўскі педагагічны інстытут (1969). Працаваў журналістам, настаўнікам. 3 1973 — аспірант, з 1976 — навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры імя Я. Купалы АН Беларусі, з 1983 — намеснік галоўнага рэдактара выдавецтва «Юнацтва», з 1988 — дацэнт кафедры беларускай літаратуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1988 прыняты ў Саюз пісьменнікаў СССР.

Друкуецца з 1974. Даследуе сучасную беларускую прозу і паэзію, тэорыю і практыку мастацкіх перакладаў, творчасць беларускіх пісьменнікаў. Аўтар кніг па літаратуразнаўстве: «Майстэрства Аркадзя Куляшова — перакладчыка» (1983), «Міхась Лынькоў: Летапіс жыцця і творчасці» (1987). Пераклаў з польскай мовы раман «Крыжакі» Г. Сянкевіча, апавяданні С. Гродзенскай, аповесці Ю. Крашэўскага, з чэшскай — «Клапзубава каманда» Э. Баса, апавяданні І. Кліма і інш.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Верабей А. Шматграннасць яго асобы / А. Верабей // Роднае слова. — 2007. — № 2. — С. 7-8.
  • Кенька Міхаіл Паўлавіч // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Пастаўскага раёна / рэдкал.: Г. Кісялёў [і інш.]. — Мн., 2001. — С. 519.
  • Міхась Кенька // Беларускія пісьменнікі (1917—1990) : даведнік / склад. А. Гардзіцкі. — Мн., 1994. — С. 274.


Спасылкі правіць