Міхаіл Сцяпанавіч Варонін

Міхаіл Сцяпанавіч Варо́нін (руск.: Михаил Степанович Воронин; 2 жніўня 1838 — 5 сакавіка 1903) — рускі вучоны ў галіне батанікі, мікалогіі, фітапаталогіі. Акадэмік Імператарскай Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук (1898).

Міхаіл Сцяпанавіч Варонін
руск.: Михаил Степанович Воронин
Дата нараджэння 21 ліпеня (2 жніўня) 1838
Месца нараджэння
Дата смерці 20 лютага (5 сакавіка) 1903 (64 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці батанік, выкладчык універсітэта, мікрабіёлаг
Навуковая сфера альгалогія і мікалогія
Месца працы
Альма-матар
  • Імператарскі Санкт-Пецярбургскі ўніверсітэт[d]
Навуковы кіраўнік Леў Сямёнавіч Цанкоўскі, Генрых Антон дэ Бары
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

М. С. Варонін нарадзіўся ў Санкт-Пецярбургу. У 1858 годзе скончыў Імператарскі Санкт-Пецярбургскі ўніверсітэт. Працаваў у Германіі, у Гайдэльбергу, затым пад кіраўніцтвам Г. А. дэ Бары ў Фрайбургу. Потым працаваў у Францыі. У 1861 годзе абараніў дысертацыю «Исследования над морскими водорослями» на ступень магістра. У 1869—1870 гг. М. С. Варонін прыват-дацэнт Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта. У 1874 годзе яму прысуджана ступень доктара батанікі. У 1884 годзе абраны членам-карэспандэнтам імператарскай Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук, у 1898 годзе правадзейным яе членам. 1879—1880 гг. М. С. Варонін правёў у Германіі.

Памёр М. С. Варонін у Санкт-Пецярбургу. Пахаваны на Новадзявочых могілках.

Навуковая дзейнасць правіць

М. С. Варонін з’яўляецца адным з заснавальнікаў антагенетычнага кірунку ў мікалогіі. Выявіў мікраарганізмы ў каранёвых клубеньчыках бабовых раслін. Даследаваў цыкл развіцця грыбоў. Яму належаць навуковыя працы па грыбных хваробах сельскагаспадарчых культур. У 1874—1880 гг. выявіў цыкл развіцця ўзбуджальніка кілы капусты.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць