Міхаіл Сцяпанавіч Камельчык

Міхаі́л Сцяпа́навіч Каме́льчык (нар. 8 чэрвеня 1921 года, вёска Бушмін, Талачынскі раён, Віцебская вобласць-27 кастрычніка 2006) — Герой Савецкага Саюза.

Міхаіл Сцяпанавіч Камельчык
Дата нараджэння 8 чэрвеня 1921(1921-06-08)
Месца нараджэння вёска Бушмін,Талачынскі раён,Віцебская вобласць
Дата смерці 27 кастрычніка 2006(2006-10-27) (85 гадоў)
Месца смерці Смаленск
Месца пахавання
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
Гады службы 1940-1958
Званне
Падпалкоўнік ВПС СССР
Падпалкоўнік ВПС СССР
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні

Медаль «Залатая Зорка»

Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Айчыннай вайны I ступені
Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Чырвонай Зоркі Медаль «За адвагу» Медаль «За баявыя заслугі»
Магіла М.Камельчыка пад Смаленскам

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Беларус. З 1944 года М.С. Камельчык, камандзір звяна гвардзейскага штурмавога авіяпалка, гвардыі старшы лейтэнант ажыццявіў 170 баявых вылетаў. Удзельнік Парада Перамогі. Герой Савецкага Саюза (15.05.1946).

Да 1958 года служыў у Савецкай Арміі, падпалкоўнік. У 1958 годзе ў званні падпалкоўніка Камельчык быў звольнены ў запас па стане здароўя. З таго ж года ён пражываў у Смаленску, працаваў настаўнікам у школе. У 1967 Камельчык скончыў Смаленскі педагагічны інстытут, пасля чаго працаваў у ім загадчыкам метадычнага кабінету кафедры марксізму-ленінізму. З 1970 Камельчык працаваў выкладчыкам гісторыі ў Смаленскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце. Браў удзел у грамадскім жыцці, быў членам Савецкага камітэта ветэранаў вайны і камітэта Фонду міру. Памёр 27 кастрычніка 2006 года, пахаваны на Брацкіх могілках Смаленска.

Званні і ўзнагароды правіць

Ганаровы грамадзянін г. Познань. Узнагароджаны ордэнам Леніна, двума ордэнамі Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі Айчыннай вайны I ступені, ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Камельчык, М. Ключ ад Берліна / М. Камельчык // Віцебскі рабочы. – 1990. – 8 мая.
  • Салаўёў, М. Характар, народжаны мужнасцю / М. Салаўёў // Настаўніцкая газета. – 1977. – 29 кастр.