Міхаіл Сцяпанавіч Хама

Міхаіл Сцяпанавіч Хама (укр.: Хома Михайло Степанович; нар. 20 лістапада 1983, Бортныкы, Львоўская вобл.) — украінскі спявак, тэлевядучы, акцёр, гумарыст, рэжысёр, фронтмэн гурту «DZIDZIO».

Міхаіл Сцяпанавіч Хама
Михайло Степанович Хома
Род дзейнасці спявак, музыкант, акцёр
Дата нараджэння 20 лістапада 1983(1983-11-20)[1] (40 гадоў)
Месца нараджэння Бортныкы, Стрыйскі раён, Львоўская вобласць, Украіна
Грамадзянства Сцяг Украіны Украіна
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі

M1 Music Awards, Золота Жар-птиця

Сайт dzidzio.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Міхаіл Хама скончыў Кіеўскі нацыянальны ўніверсітэт культуры і мастацтваў. У 1999 г. стаў лаўрэатам гран-пры фестывалю «Маладая Галічына». Быў салістам групы «Міхаіл Хама і сябры», з якім выступаў на вяселлях і забаўляльных праграмах ў Заходняй Украіне. Акрамя традыцыйнага рэстараннага рэпертуару, група выконвала ўласныя песні, сярод якіх самая вядомая — песня «Нявеста».

9 верасня 2009 г. па ініцыятыве Кузьмы, саліста групы «Скрабін», у Наваяварыўску быў заснаваны гурт «DZIDZIO», салістам якога стаў Міхаіл Хама. Дзідзья — дыялектнае, размоўнае слова паднястроўска-пасанскага дыялекта украінскай мовы, якое значыць «дзядуля» — назва гурту паходзіць ад мянушкі дзеда Міхаіла Хамы.

У 2013 г. разам з Аленай Мусіенка быў вядучым шоу «Спявай, калі зможаш» на Новым канале.

У ліпені 2013 г. Міхаіл Хома ажаніўся. З будучай жонкай Міхаіл пазнаёміўся падчас вучобы ў музычным вучылішчы, пасля яны спявалі разам у гурце «Міхаіл Хама і сябры».

У 2021 годзе Міхаіл Хома пачаў актыўна супрацоўнічаць з іншым вядомым артыстам Аляксандрам Панамаровым. Разам яны запісалі некалькі песень, самая вядомая з іх «Пазлы»[2].

Фільмаграфія правіць

Паўнаметражныя правіць

  • 2017 — DZIDZIO Контрабас.
  • 2018 — DZIDZIO Перший раз.

Караткаметражныя правіць

  • Ангели чудяться (рэжысёр М. Хама, Т. Дронь)
  • Лист до Миколая (рэжысёр М. Хама)
  • Дзідзьо в селі (рэжысёр У. Шурубура)
  • Каділак (рэжысёр У. Шурубура)
  • MARSIK (рэжысёр М. Хама, Т. Дронь)
  • Я їду до мами (рэжысёр М. Хама)
  • Павук (рэжысёр М. Хама, Т. Дронь)
  • Повна срака (рэжысёр У. Шурубура)
  • Xа-ха-ха (рэжысёр У. Шурубура)

Гл. таксама правіць

Зноскі