Міхаіл Сяргеевіч Малінін

Міхаі́л Сярге́евіч Малі́нін (16 (28) снежня 1899 года, сяло Палуціна, Галіцкі павет, Кастрамская губерня, цяпер Антропаўскі раён, Кастрамская вобласць — 24 студзеня 1960 года, Масква) — савецкі военачальнік, генерал арміі. Герой Савецкага Саюза (1945).

Міхаіл Сяргеевіч Малінін
Дата нараджэння 28 снежня 1899(1899-12-28)
Месца нараджэння
Дата смерці 24 студзеня 1960(1960-01-24)[1][2] (60 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Жонка Надзея Рыгораўна Грэкава
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР
Род войскаў пяхота
Званне Генерал арміі
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна  — 1942 Ордэн Леніна  — 1945 Ордэн Леніна  — 1945 Ордэн Леніна  — 1959
Ордэн Чырвонага Сцяга  — 1943 Ордэн Чырвонага Сцяга  — 1944 Ордэн Чырвонага Сцяга  — 1950 Ордэн Суворава I ступені  — 1944
Ордэн Суворава I ступені  — 1945 Ордэн Кутузава I ступені Ордэн Кутузава I ступені Ордэн Суворава II ступені
Ордэн Чырвонай Зоркі  — 1940 Медаль «За абарону Масквы»
Медаль «За абарону Сталінграда»
Медаль «За абарону Сталінграда»
Медаль «За вызваленне Варшавы»
Медаль «За вызваленне Варшавы»
Медаль «За ўзяцце Берліна»
Медаль «За ўзяцце Берліна»
Медаль «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
Медаль «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
Юбілейны медаль «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту»
Юбілейны медаль «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту»
Медаль «40 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «40 гадоў Узброеных Сіл СССР»

'Замежныя ўзнагароды'

Кавалер ордэна Брытанскай імперыі, ваенны
Кавалер ордэна Брытанскай імперыі, ваенны
Сярэбраны крыж ордэна «За вайсковую доблесць»
Ордэн Крыж Грунвальда II ступені
Ордэн Крыж Грунвальда II ступені
Медаль «За Одру, Нісу, Балтыку»
Медаль «За Одру, Нісу, Балтыку»
Медаль «За Варшаву 1939—1945»
Медаль «За Варшаву 1939—1945»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Міхаіл Сяргеевіч Малінін нарадзіўся ў сяле Палуціна Галіцкага павета Кастрамской губерні, цяпер у складзе Антропаўскага раёна Кастрамской вобласці ў сям’і сялян.

Працаваў цесляром у родным сяле.

Грамадзянская вайна правіць

З 1919 года служыў у шэрагах РСЧА.

Служыў чырвонаармейцам у 6-м запасным стралковым палку ў Кастрамской губерні, неаднаразова браў удзел у баявых аперацыях па падаўленні контррэвалюцыйных мяцяжоў і сялянскіх выступаў на тэрыторыі губерні ў гады Грамадзянскай вайны.

У 1921 годзе ўступіў у шэрагі РКП(б).

Міжваенны перыяд правіць

У 1922 годзе скончыў 2-ю Маскоўскую пяхотную школу, а ў 1923 годзе — курсы сярэдняга камсаставу.

З 1922 па 1928 год служыў у 42-м стралковым палку Маскоўскай ваеннай акругі на пасадах камандзіра ўзвода, памагатага камандзіра роты, начальніка палкавой школы і камандзіра батальёна.

Па сканчэнню Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзэ ў 1931 годзе быў скіраваны ва Уральскую ваенную акругу, дзе быў прызначаны на пасаду начальніка штаба палка, у маі 1932 года — на пасаду начальніка аддзялення штаба 45-й стралковай дывізіі.

У снежні 1937 года быў пераведзены на пасаду выкладчыка тактыкі Ленінградскіх бранятанкавых курсаў удасканалення каманднага складу. З лістапада 1938 года працаваў старэйшым выкладчыкам, з красавіка 1940 года — начальнікам тактычнага цыкла курсаў. Са снежня 1939 па сакавік 1940 года быў адкамандзіраваны з курсаў на фронт Савецка-фінскай вайны, дзе ваяваў у пасады начальніка аператыўнага аддзела штаба 9-ай арміі, а потым — намесніка начальніка штаба 9-ай арміі па тыле.

У красавіку 1940 года быў прызначаны на пасаду начальніка штаба 7-га механізаванага корпуса (Маскоўская ваенная акруга).

Пасля вайны правіць

У ліпені 1945 г. быў прызначаны на пасаду начальніка штаба Групы савецкіх акупацыйных войскаў у Германіі, 12 лістапад 1948 г. — на пасаду начальніка Галоўнага штаба — намесніка Галоўнакамандуючага Сухапутнымі войскамі СССР. З сакавіка 1950 г. — першы намеснік, а з 1951 г. — Галоўны інспектар Савецкай Арміі. З 29 чэрвеня 1953 г. і да апошніх дзён жыцця займаў пасаду першага намесніка начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сілаў СССР.

Падчас падаўлення антыкамуністычнага паўстання ў Венгрыі ўвосень 1956 г. прымаў непасрэдны ўдзел ў распрацоўцы і ажыццяўленні планаў савецкіх войскаў, за што атрымаў ордэн Кутузава 1-й ступені.

Сям’я правіць

Першая жонка лічылася загінулай, насамрэч яна трапіла ў палон на акупаванай тэрыторыі і да 1944 года не магла даць пра сябе вестку.

Другая жонка — Надзея Рыгораўна Грэкава, Старшыня Вярхоўнага Савета БССР

Зноскі

  1. Малинин Михаил Сергеевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  2. Michail Malinin // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Малинин Михаил Сергеевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Спасылкі правіць

Міхаіл Сяргеевіч Малінін на сайце «Героі краіны»