Міхаіл Сяргеевіч Сівакоў

беларускі футбаліст

Міхаі́л Сярге́евіч Сівако́ў (нар. 16 студзеня 1988, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца расійскага клуба «Арэнбург» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі.

Футбол
Міхаіл Сівакоў
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Міхаіл Сяргеевіч Сівакоў
Нарадзіўся 16 студзеня 1988(1988-01-16)[1][2][…] (36 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 186 см
Вага 74 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Расія Арэнбург
Нумар 3
Клубная кар’ера[* 1]
2003—2008 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 36 (4)
2009—2011 Італія Кальяры 3 (0)
2010   Італія П’ячэнца 15 (2)
2011   Польшча Вісла (Кракаў) 14 (1)
2011—2012 Бельгія Зюлтэ-Варэгем 15 (0)
2012   Беларусь БАТЭ (Барысаў) 7 (0)
2013 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 19 (0)
2014 Беларусь Гомель 14 (2)
2014 Украіна Чарнаморац (Адэса) 10 (1)
2015 Азербайджан Габала 12 (0)
2015—2016 Украіна Зара (Луганск) 36 (1)
2017 Расія Арэнбург 12 (0)
2017—2018 Расія Амкар (Перм) 25 (1)
2018— Расія Арэнбург 35 (1)
Нацыянальная зборная[* 2]
2004—2005 Беларусь Беларусь (да 17) 9 (2)
2006 Беларусь Беларусь (да 19) 3 (0)
2008—2011 Беларусь Беларусь (да 21) 24 (3)
2011—2012 Беларусь Беларусь (алімпійская) 5 (1)
2010—2019 Беларусь Беларусь 25 (1)
Узнагароды і медалі
Дзяржаўныя і ведамасныя ўзнагароды
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 1 чэрвеня 2020.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 29 сакавіка 2019
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера правіць

Гуляў за барысаўскі БАТЭ, адкуль у пачатку 2009 года перайшоў у італьянскі «Кальяры». За гэты клуб амаль не гуляў, аддаваўся ў арэнду ў «П’ячэнцу» з Серыі B і кракаўскую «Віслу» (за якую забіў гол ударам з 52 метраў[4]). У жніўні 2011 года перайшоў у бельгійскі «Зюлтэ-Варэгем», дзе не здолеў замацавацца. У жніўні 2012 вярнуўся ў БАТЭ на правах арэнды, стаў трывала з’яўляцца ў асноўным складзе.

Па заканчэнні сезона 2012 быў выкуплены барысаўскім клубам. У пачатку сезона 2013, аднак, страціў месца ў аснове і стаў толькі выхадзіць на замену, а ў жніўні ўвогуле быў пераведзены ў дубліруючы склад[5]. Праз месяц, аднак, зноў вярнуўся ў асноўную каманды і некаторы час нават выхадзіў у стартавым складзе на пазіцыі апорнага паўабаронцы.

У студзені 2014 года галоўны трэнер БАТЭ Аляксандр Ермаковіч заявіў, што не бачыць Сівакова і Андрэя Гарбунова ў складзе каманды[6]. Некаторы час футбалісты падтрымлівалі форму ў дубліруючым складзе БАТЭ[7].

У сакавіку 2014 года, пакінуўшы барысаўскі клуб, Сівакоў падпісаў кантракт з «Гомелем»[8]. У складзе «Гомеля» адразу стаў трывалым іграком асновы, гуляў на пазіцыі апорнага паўабаронцы. 16 чэрвеня 2014 года адзначыўся дублем у матчы з брэсцкім «Дынама» (6:3).

27 чэрвеня 2014 года было абвешчана аб пераходзе Сівакова ў адэскі «Чарнаморац»[9]. У складзе адэскага клуба трывала выступаў у аснове. У студзені 2015 года, пасля таго як былы трэнер «Чарнаморца» Раман Грыгарчук узначаліў азербайжанскую «Габалу», адправіўся на прагляд у гэты клуб і неўзабаве падпісаў кантракт[10]. Разам з «Габалой» стаў бронзавым прызёрам чэмпіянату Азербайджана 2014/15. У маі 2015 года стала вядома, што «Габала» не будзе падаўжаць кантракт з Сіваковым[11].

19 чэрвеня 2015 года было абвешчана аб пераходзе Сівакова ў луганскую «Зару»[12]. У складзе «Зары» стаў асноўным цэнтральным абаронцам, гуляў у групавым этапе Лігі Еўропы. У студзені 2017 года, разарваўшы кантракт з «Зарой», стаў іграком расійскага «Арэнбурга»[13]. Аднак па выніках сезона 2016/17 «Арэнбург» пакінуў Прэм’ер-лігу, і ў чэрвені 2017 года стала вядома, што Сівакоў пакідае клуб[14].

Неўзабаве пасля зыходу з «Арэнбурга» падпісаў двухгадовы кантракт з пермскім «Амкарам»[15]. Па заканчэнні сезона 2017/18 «Амкар» спыніў існаванне, і Сівакоў стаў свабодным агентам. Некаторы час трэніраваўся з БАТЭ, аднак у выніку ў ліпені 2018 года зноў папоўніў склад «Арэнбурга»[16], дзе стаў гуляць пераважна ў стартавым складзе.

У чэрвені 2020 года стала вядома, што «Арэнбург» падоўжыў кантракт з абаронцам[17].

Міжнародная кар’ера правіць

Гуляў за моладзевыя зборныя розных узростаў, быў капітанам моладзевай зборнай Беларусі на чэмпіянаце Еўропы ў Даніі ўлетку 2011 года. Пасля гуляў таксама за алімпійскую зборную.

У 2010 годзе правёў адзін матч за нацыянальную зборную. У маі 2014 года пасля чатырохгадовага перапынку зноў быў выкліканы ў галоўную каманду.

Дасягненні правіць

Зноскі

  1. Mikhail Sivakov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Mikhail Sivakow // FBref.com
  3. 90minut.pl — 2003. Праверана 23 верасня 2022.
  4. Lechia - Wisła Kraków 0:3. Mikhail Sivakov (Siwakow Сівакоў)
  5. Футбол. Михаил Сиваков переведен в дубль БАТЭ
  6. Футбол. БАТЭ решил расстаться с Михаилом Сиваковым и Андреем Горбуновым
  7. Горбунов и Сиваков продолжают тренировки с дублем БАТЭ
  8. Сиваков подписал контракт с «Гомелем»
  9. "Гомель" объявил о переходе Сивакова в одесский "Черноморец"
  10. Михаил Сиваков заключил контракт с азербайджанской "Габалой" (ФОТО)
  11. Футбол. Михаил Сиваков летом покинет "Габалу"
  12. Михаил Сиваков подписал контракт с луганской "Зарей"
  13. "Оренбург" подтвердил трансфер Сивакова
  14. Драгун и Сиваков покинули "Оренбург"
  15. "Амкар" объявил о подписании двухлетнего контракта с Михаилом Сиваковым
  16. Михаил Сиваков подписал контракт с "Оренбургом"
  17. "Оренбург" продлил контракт с Сиваковым

Спасылкі правіць