Міхаіл Фаміч Чуйкін

Міхаіл Фаміч Чуйкін (2 кастрычніка 1933, в. Міхалінава, Дубровенскі раён — 12 студзеня 1967) — работнік горнай прамысловасці, Герой Сацыялістычнай Працы (1965).

Міхаіл Фаміч Чуйкін
Дата нараджэння 2 кастрычніка 1933(1933-10-02)
Месца нараджэння
Дата смерці 12 студзеня 1967(1967-01-12) (33 гады)
Узнагароды і прэміі
Герой Сацыялістычнай Працы
ордэн Леніна

Біяграфія правіць

Пасля службы ў арміі ў 1956 годзе пачаў працаваць на Кіраўскім рудніку ў Мурманскай вобласці, спачатку насільшчыкам, затым праходчыкам, а пасля заканчэння курсаў (1964) — майстрам-узрыўніком.

У 1961 годзе ён у ліку першых гарнякоў прыйшоў на цяжкі ўчастак — будаўніцтва другой чаргі рудніка і працаваў там у складзе хуткаснай горнапраходчай брыгады. Унёс вялікі ўклад у справу своечасовага ўвода новых магутнасцей руднай базы.

За выдатныя вытворчыя дасягненні пры будаўніцтве і асваенні вытворчых магутнасцей горнаруднай базы ў сакавіку 1965 года прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы.

12 студзеня 1967 года пры выкананні службовых абавязкаў яго жыцце трагічна абарвалася. У горадзе Кіраўск адна з вуліц носіць імя Міхаіла Фаміча Чуйкіна.

Узнагароды правіць

Літаратура правіць

  • Чуйкін Міхаіл Фаміч // Памяць: Дубровенскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: А. Я. Гаўруцікаў [і інш.]; уклад.: А. Я. Гаўруцікаў, Р. П. Кахноўская; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : Паліграфафармленне, 1997. — Кн. 1. — С. 503.
  • Чуйкин Михаил Фомич // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. — Витебск : Витебская областная типография, 2009. — С. 316.
  • Чуйкин Михаил Фомич // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник / сост.: И. Н. Кулан, В. И. Козак, Е. Е. Соколов; под общ. ред. А. Н. Новикова. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2014. — С. 233.