Міцар (ζ UMa) — аптычна падвойная зорка ў сузор’і Вялікай Мядзведзіцы, другая ад канца ручкі вялікага «каўша».

Алькор і Міцар у сузор’і Вялікай Мядзведзіцы

Бачная зорная велічыня 2,40, спектральны клас A1V, адлегласць каля 78 светлавых гадоў. Для эпохі 2000, прамое ўзыходжанне складае 13h23m55.51s, скланенне 54°55’31.4 ".

Дзве зоркі Міцар і Алькор ўваходзяць у парны астэрызм «Конь і вершнік». Міцар і Алькор — самая вядомая падвойная сістэма зорак.

Лічылася, асабліва ва ўкраінскіх вераваннях, што Алькор — гэта сабака, які прывязаны да Міцара. І, калі ён перагрызе вяроўку, будзе канец свету. Такі матыў сустракаецца і ў іншых міфалогіях. А ў палякаў Алькор называюць Фурманам. У эстонцаў выкарыстаны іншы вобраз: нібыта воўк хацеў з’есці ўсіх валоў, але пастух яго заўважыў і прывязаў вяроўкай да суседняй зоркі[1].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Міцар // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.10: Малайзія — Мугараджы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 487-488. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (Т. 10).