Мічыганскі ўніверсітэт

Мічыганскі ўніверсітэт (англ.: University of Michigan) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Ан-Арбар у штаце Мічыган, ЗША.

Мічыганскі ўніверсітэт
англ.: University of Michigan
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: University of Michigan
Дэвіз лац.: Artes, Scientia, Veritas
Заснаваны 1817
Тып дзяржаўны даследчы ўніверсітэт
Студэнты 56 000 і 58 910[1]
Размяшчэнне Ан-Арбар, Мічыган, ЗША
Сайт umich.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характарыстыка правіць

Універсітэт быў заснаваны ў 1817 годзе ў Дэтройце і пераехаў у Ан-Арбар у 1837 годзе. У цяперашні час універсітэт мае кампусы ў трох гарадах Мічыгана: Ан-Арбар, Дырбарн і Флінт.

Універсітэт лічыцца адным з лепшых дзяржаўных універсітэтаў у ЗША, а таксама адным з самых багатых. Адной з прычын такой сітуацыі з'яўляецца надзвычай высокая плата за навучанне для студэнтаў, якія паходзяць не са штата Мічыган, якія складаюць каля 30% ад агульнай колькасці студэнтаў вучэльні.

Мічыганскі ўніверсітэт з'яўляецца адным з найбуйнейшых дзяржаўных універсітэтаў ЗША і характарызуецца высокім узроўнем выкладання. Ён займае другое ці трэццяе месца ў рэйтынгу лепшых дзяржаўных універсітэтаў краіны або ад дваццаць другога да дваццаць пятага, калі браць пад увагу прыватныя ўніверсітэты. У сусветным рэйтынгу ўніверсітэт займае месца паміж шостым і васемнаццатым.

Структура правіць

  • Каледж літаратуры, навукі і мастацтваў
  • Каледж інжынерыі
  • Каледж фармацыі
  • Каледж архітэктуры і горадабудаўніцтва
  • Школа медыцыны
  • Школа права
  • Школа стаматалогіі
  • Школа музыкі, тэатра і танца
  • Школа медсястрынства
  • Школа магістратуры
  • Школа дзяржаўнага кіравання
  • Школа адукацыі
  • Школа бізнесу
  • Школа экалогіі і ўстойлівага развіцця
  • Школа грамадскага здароўя
  • Школа сацыяльнай працы
  • Школа інфармацыі
  • Школа мастацтва і дызайну
  • Школа кінезіялогіі

Некаторыя знакамітыя выпускнікі правіць

Гл. таксама правіць

Заўвагі правіць

Спасылкі правіць