Міяс (рака)

рака ў Расіі, прыток Ісеці

Міяс (руск.: Миа́сс[2], башк.: Мейәс) — рака ў Расіі, на Паўднёвым Урале, у Рэспубліцы Башкартастан, Чалябінскай і Курганскай абласцях, правы, самы буйны прыток ракі Ісець (басейн Іртыша).

Міяс
руск. Миасс, башк. Мейәс
Рака Міяс у Чалябінску
Рака Міяс у Чалябінску
Характарыстыка
Даўжыня 658 км
Басейн 21 800 км²
Расход вады 15,4 м³/с (за 24 км ад вусця)
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне хрыбет Нуралі
 • Вышыня 700[1] м
 • Каардынаты 54°47′09″ пн. ш. 59°37′16″ у. д.HGЯO
Вусце Ісець
 • Каардынаты 56°05′39,12″ пн. ш. 64°30′01,79″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 0,8[1] м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Ісець → Табол → Іртыш → Об → Карскае мора
Краіна
Рэгіёны Башкартастан, Чалябінская вобласць, Курганская вобласць
Код у ДВР 14010500812111200003411
physical
выток
выток
вусце
вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Даўжыня ракі складае 658 км. Плошча вадазборнага басейна 21 800 км². Сярэдні расход вады за 24[2] км ад вусця 15,4 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8[1] м/км.

Выток Міяса знаходзіцца ў Башкартастане, на ўсходнім схіле хрыбта Нуралі на вышыні 700[1] м над узроўнем мора. Упадае ў раку Ісець за 20 км на поўнач ад пасёлка гарадскога тыпу Каргаполле (Курганская вобласць), падзенне вышыні ад вытоку да вусця складае 508[1] м. На рацэ Аргазінскае вадасховішча[3].

Асноўныя прытокі: Атлян, Вялікі Кіялім, Бішкіль, Зюзелга, Біргільда.

На рацэ гарады Міяс, Чалябінск, Карабаш.

Заўвагі правіць

  1. а б в г д Сурков В. В. Миасс // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» (руск.)
  2. а б Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 281. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
  3. Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 34. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)

Літаратура правіць

  • Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 281. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)

Спасылкі правіць